Перайсьці да зьместу

Нямецка-беларускае таварыства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нямецка-беларускае таварыства
ням. deutsch-belarussische gesellschaft (dbg)

Эмблема
Абрэвіятура НБТ
Дата ўтварэньня лета 1999 (25 гадоў таму)
Тып грамадзкае аб’яднаньне
Юрыдычны статус зарэгістраванае аб’яднаньне
Мэта прасоўваньне беларуска-нямецкай супрацы
Штаб-кватэра акруга Ліхтэнбэрг, вул. Гэрцбэрга, д. 82-84
Месцазнаходжаньне Бэрлін
Каардынаты 52°31′36″ пн. ш. 13°30′10″ у. д. / 52.52667° пн. ш. 13.50278° у. д. / 52.52667; 13.50278Каардынаты: 52°31′36″ пн. ш. 13°30′10″ у. д. / 52.52667° пн. ш. 13.50278° у. д. / 52.52667; 13.50278
Дзейнічае ў рэгіёнах Нямеччына, Беларусь
Афіцыйныя мовы нямецкая
Старшыня Піт Мум
Намесьнік Фрэд Дорн
Скарбнік Пэтэр Лізэганг
Сябры Ўправы Ірына Каліновіч, Фолькер Янсэн, Алесь Чайчыц
Асноўныя асобы Алена Акуліч, Райнэр Лінднэр, Вэрнэр Мэркель
Кіроўны орган Управа
Колькасьць супрацоўнікаў 9 (2023 год)
Сайт dbg-online.org

Няме́цка-белару́скае тава́рыства (Германска-беларускае таварыства[1]) — грамадзкае аб’яднаньне Нямеччыны, якое займаецца разьвіцьцём сувязяў зь Беларусьсю.

У 1997 годзе правялі канфэрэнцыі «Менскі форум», якая стала штогадовай. Улетку 1999 году заснавалі Нямецка-беларускае таварыства (НБТ), якое працягнула ладзіць форум штогод. Таксама НБТ рэалізуе грамадзкія, культурніцкія, палітычныя і навуковыя праекты, якія спрыяюць абмену і сеткавым сувязям паміж Нямеччынай і Беларусьсю. Арганізацыя традыцыйна супрацоўнічае зь няўрадавымі арганізацыямі, аналітычнымі цэнтрамі, прадстаўнікамі дзяржаўных установаў, экспэртамі, актывістамі, дзеячамі культуры і інш.

Сярод іншага, у 2006 г. Нямецка-беларускае таварыства арганізавала сьвяткаваньне стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» ў Бэрліне[2][3]. У 2011 г. dbg выступіла партнэрам кааліцыі «Без візы!», мэтай якой было прасоўваньне ідэі касаваньня візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам.

Таварыства неаднаразова выступала з крытыкай парушэньяў правоў чалавека ў Беларусі. У 2011 годзе НБТ выступіла з патрабаваньнем спыніць праявы гвалту і перасьледу апазыцыі, якія пачаліся пасьля пратэстаў у сувязі з сфальсыфікаванымі прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 г., а таксама неадкладнага вызваленьня усіх палітычных зьняволеных[4]. У сакавіку 2012 г. сябру праўленьня dbg Астрыд Заам было адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь[5].

Старшыня:

  • Піт Мум, юрыст[6]

Управа:

  • Фрэд Дорн
  • Ірына Каліновіч
  • Пэтэр Лізэганг
  • Алесь Чайчыц
  • Фолькер Янсэн

Назіральная рада[7]:

  • Алена Акуліч
  • Райнэр Лінднэр
  • Вэрнэр Мэркель

Мінулыя кіраўнікі:

Вядомыя сябры: