Перайсьці да зьместу

Хаж-Ахмед Нухаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нухаеў, Хажахмед Таштаміравіч»)
Хажахмед Таштаміравіч Нуха́еў
11 лістапада 1954 — ? *
Месца нараджэньня вёска Калінінская, Кіргіская ССР, СССР
Месца сьмерці ?
Прыналежнасьць Сьцяг ЧРІЧРІ
Род войскаў зьнешняя выведка войска Ічкерыі
Камандаваў войска Ічкерыі

Хажахмед Таштаміравіч Нуха́еў (нарадзіўся 11 лістапада 1954, вёска Калінінская, Кіргіская ССР, СССР) — чачэнскі дзяржаўны дзяяч, намесьнік начальніка ўраду Ічкерыі, старшыня грамады чачэнцаў «Ноджы Лата Іслам».

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Калінінская Калінінскага раёну Кіргіскай ССР, СССР, дзе жылі яго бацькі пасьля іх высяленьня з Чачэніі. У 1957 годзе ён разам зь сям’ёй вярнуўся ў ЧІАССР.

У 1970-я гады спрабаваў вучыцца, але яму гэта не ўдалося. Пачаў займацца злачынствамі ў Маскве. Стаў адным з паважаных злачынцаў сярод чачэнскіх грамадаў у Маскве. 15 сакавіка 1991 году быў асуджаны за спробу рабаваньня дырэктара каўбаснага цэха на восем гадоў астрогу. Але 7 сьнежня 1991 году быў выданы ўладам Ічкерыі й затым звольнены.

З 1994 па 1996 гады ўзначальваў зьнешнюю выведку Ічкерыі. Пасьля сьмерці Дж. Дудаева стаў намесьнікам начальніка ўраду Ічкерыі, але пасьля прыходу да ўлады А. Масхадава Х. Нухаеў пакідае Ічкерыю й едзе ў Заходнюю Эўропу, дзе ўзначаліў прадпрыемства «Міжкаўкаскае энэргетычнае прадпрыемства». Хутчэй за ўсё прадаваў праз гэта прадпрыемства нафту з Ічкерыі.

Далейшы лёс Х. Нухаева невядомы. Ёсьць чуткі, што ён жывы, але ёсьць чуткі, што памёр. Прынамсі цяпер няма ніякіх прымет яго грамадзкай або вайсковай дзейнасьці.