Нумар 31328

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нумар 31328
па-грэцку: Το Νούμερο 31328
Жанр: раман
Аўтар: Іліяс Вэнэзіс
Мова арыгіналу: грэцкая
Год напісаньня: 19231924
Публікацыя: 1924
Асобнае выданьне: 1931

Нумар 31328 (па-грэцку: Το Νούμερο 31328) — аўтабіяграфічны раман грэцкага пісьменьніка Іліяса Вэнэзіса, выдадзены ў 1924 годзе. У рамане прадстаўлены перажываньні Вэнэзіса, які ў гады грэка-турэцкай вайны трапіў у турэцкі палон і перажыў "марш сьмерці», праведзены ўглыб Анатолі.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас генацыду грэкаў, які туркі зладзілі падчас Першай сусьветнай вайны сям'я Вэнэзіса зьбегла з Айвалыку на востраў Лесбас, каб выратавацца ад перасьледу. У Малую Азію яна вярнулася пасьля таго, як ў 1919 годзе грэчаскія войскі ўзялі Сьмірну. 29 жніўня 1922 году 18-гадовага Вэнэзіса туркі ўзялі ў палон пасьля таго, як Айвалык, Смірна і бліжэйшыя тэрыторыі былі адбітыя турэцкімі войскамі. Ён быў адпраўлены ў турэцкі працоўны батальён разам з многімі прадстаўнікамі мужчынскага насельніцтва, углыб Анатолі. Большасьць з палонных загінулі падчас дарогі: хтосьці быў забіты турэцкімі канваірамі, хтосьці не перанёс хвароб і голаду. З 3 тысяч палонных выжыла толькі 23 чалавекі[1].

Праз 14 месяцаў Вэнэзіс быў вызвалены і вярнуўся на Лесбас, дзе сустрэўся з выдаўцом штотыднёвай газеты «Кампай» (Звон) Страцісам Мірывілісам. Той пераканаў Вэнэзіса напісаць у газэце аповед пра тое, што перажыў пісьменьнік падчас знаходжаньня ў турэцкім палоне[2].У 1924 году тэкст рамана быў апублікаваны ў газэце, а ў 1931 годзе выйшаў асобнай кнігай у пашыраным варыянце[3]. Нікас Кундурас экранізаваў раман у 1978 годзе, зьняўшы фільм «1922» (таксама вядомы як «Зважай 1922»). Фільм быў забаронены да паказу ў Грэцыі да 1982 году з-за пратэстаў Міністэрства замежных спраў Турэчччыны, якія лічылі, што фільм можа нашкодзіць грэка-турэцкім адносінам[4].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне рамана пачынаецца ў Айдзіні, у першыя дні акупацыі мястэчка турэцкімі войскамі. У турэцкія працоўныя батальёны, званыя «Амэлія табуру», гоняць усё мужчынскае насельніцтва. Сярод палонных ёсьць і зусім зьбялелыя людзі, і ў літаральным сэнсе чырвоныя ад крыві і сьлядоў зьбіцьця, якія вымушаныя ісьці пад гарачым пякучым сонцам па пяску. Апавядальнік паказвае жыцьцё удзельнікаў маршу сьмерці вачыма аднаго з такіх вязьняў, які апісвае і жудасныя сцэны расправы над палоннымі: кагосьці зьбіваюць да сьмерці, кагосьці кідаюць паміраць, а каго-то гвалтуюць. У прыватнасьці, у 18-м разьдзеле раману Вэнэзіс апісвае, як групу палонных прымусілі закопваць парэшткі дзясяткаў тысяч грэцкіх хрысьціян са Сьмірны (Ізьмір) і Магнэзіі (Маніса), якія сталі ахвярамі генацыду з боку туркаў[4].

Нейкія спадзевы на чалавечае стаўленьне паміж арыштаванымі людзьмі паступова згасаюць, нягледзячы на адчайныя спробы вязьняў дапамагаць адзін аднаму. У рэшце рэшт яны становяцца практычна абыякавымі да лёсу таварышаў па няшчасьці. Назва рамана 31328 адпавядае асабістаму нумару палоннага, які быў прысвоены Іляясу Вэнэзісу[4].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Clark , Bruce Twice a stranger : the mass expulsion that forged modern Greece and Turkey. — Cambridge (Massachusetts): Harvard University Press, 2006. — P. 25. — ISBN 9780674023680
  2. ^ See "Stratis Myrivilis: A Brief Biography" by Pavlos Andronikos
  3. ^ See An Introduction To Modern Greek Literature by Roderick Beaton, pp. 138-140.
  4. ^ а б в To Noumero 31328. Greek Genocide. Праверана 2018-05-02 г.