Перайсьці да зьместу

Новы мост (Мазыр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Новы мост — адзін з двух аўтамабільных мастоў цераз раку Прыпяць у горадзе Мазыр Гомельскай вобласьці. Па трасе праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэньня Р31, якая йдзе ў абыход горада. Мост пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцамі Гогаля (Мазыр) і Якуба Коласа (Навікі). Мае даўжыню 945,1 мэтраў, што робіць яго найдаўжэйшым мостам у Беларусі. Мост са сталежалезабэтоннымі пралётнымі пабудовамі ўзьведзены ў 1984—1991 гадах Мастабудам.