Новая Славенія
Новая Славенія | |
Лідэр партыі | Матэй Тонін[d][1] |
---|---|
Дата заснаваньня | 4 жніўня 2000 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя[d] |
Афіцыйны сайт | nsi.si |
Но́вая Славе́нія — Хрысьція́нскія дэмакра́ты (па-славенску: Nova Slovenija – Krščanski demokrati) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3] і кансэрватыўная[2] палітычная партыя ў Славеніі. З 2018 году ачольваецца Матэем Тонінам. Партыя была створана 4 жніўня 2000 году пасьля разьяднаньня ў адзінай Славенскай народнай партыі. Яна ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2022 году Новая Славенія супрацьстаіць ураду Робэрта Голаба.
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новая Славенія займае хрысьціянскую кансэрватыўную пазыцыю ў некаторых пытаньнях, выступаючы за традыцыйныя сацыяльныя каштоўнасьці і абараняючы пазыцыі Каталіцкай Царквы ў маральных пытаньнях[4][5]. Партыя палягае на сацыяльным кансэрватызьме[4], а таксама выступае супраць аднаплоцевых шлюбаў і ўсынаўленьня дзяцей такімі парамі, але і падтрымлівае цяперашнім заканадаўства, якое надае пэўныя правы да зарэгістраваных аднаплоцевых сем’яў. У эканамічных пытаньнях Новая Славенія, звычайна, ставіцца лібэральна, але абараняе сацыяльную рынкавую эканоміку. Лічыцца праэўрапейскай партыяй[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://nsi.si/ljudje/predsednik/
- ^ а б Susanne Jungerstam-Mulders (2006). «Post-Communist EU Member States: Parties And Party Systems». Ashgate Publishing, Ltd. — С. 215. — ISBN 978-0-7546-4712-6.
- ^ José Magone (2010). «Contemporary European Politics: A Comparative Introduction». Routledge. — С. 457. — ISBN 978-0-203-84639-1.
- ^ а б в Zajc, Drago; Boh, Tomaž (2004). «Slovenia». The handbook of political change in Eastern Europe. Edward Elgar Publishing. — С. 351. — ISBN 9781840648546.
- ^ Kuhar, Roman (2006). «Homosexuality as a Litmus Test for Democracy and Postmodern Value Orientations». Democratic transition in Slovenia: Value transformation, education, and media, Texas A&M University Press. — С. 240. — ISBN 9781585445257.