Перайсьці да зьместу

Нешчарда (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нешчарда
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Нешчарда
Вусьце Дрыса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 21 км
Плошча басэйну 346 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Не́шчарда — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Асноўны прыток — рака Расонка (праваруч).

Выцякае з возера Нешчарда за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Парэчча, вусьце за 0,8 км на ўсход ад вёскі Прыбыткі. На вадазборы азёры займаюць да 9% плошчы — Нешчарда, Валуйскае, Бродна, Доўгае, Расамачынскае і іншыя. Цячэ лясістай забалочанай мясцовасьцю[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 269
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 269