Несапраўдная ківа
Выгляд
Несапраўдная ківа (па-ангельску: False Kiva) — камянёвае кола невядомага паходжаньня, якое знаходзіцца ў натуральнай пячоры ў нацыянальным парку Каньёнлэндс, штат Юта, ЗША. Сваю назву атрымаў праз падабенства з храмам індзейцаў-пуэблё.
Сам помнік цяжкадаступны: ён ня ўнесены ў мапы парку, шлях туды ня вызначаны, патрабуюцца навыкі альпінізму[1]. Незважаючы на гэта, ён часта выкарыстоўваецца фатографамі, каб зрабіць фатаздымкі зорнага неба[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |