Перайсьці да зьместу

Неадаптыўнае мроеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Неадапты́ўнае мро́еньне[1] (ад анг. maladaptive daydreaming), таксама неадапты́ўнае летуце́ньне[2] ці назо́йлівыя ма́ры / мро́і (ад анг. excessive daydreaming) — зьява, калі чалавек адчувае празьмерную летуценнасьць, якая перашкаджае ягонаму паўсядзённаму жыцьцю.

Гэта меркаваны дыягназ неўпарадкаванай формы дысацыятыўнай абсорбцыі, зьвязанай з празьмернай фантазіяй, якая не распазнаецца аніякімі асноўнымі мэдыцынскімі альбо псыхалягічнымі крытэрамі. Неадаптыўныя летуценьні могуць прывесьці да дыстрэсу, могуць замяніць чалавечае ўзаемадзеяньне й могуць перашкаджаць нармальнаму функцыянаваньню, такому як сацыяльнае жыцьцё ці праца[3][4]. Неадаптыўнае мроеньне ня ёсьць шырока прызнаным дыягназам і не сустракаецца ні ў адным буйным дыягнастычным кіраўніцтве па псыхіятрыі альбо мэдыцыне[5]. Гэты тэрмін быў уведзены ва ўжытак у 2002 годзе Элі Сомерам з Хайфскага ўнівэрсытэту[4]. Сомер вызначае прапанаваны стан як

шырокую фантазійную дзейнасьць, якая замяняе чалавечае ўзаемадзеяньне й / альбо перашкаджае акадэмічнай, міжасобаснай, або прафэсійнае функцыянаваньне.

Дыяпазон неадаптыўных мроеньняў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сомер прапанаваў «трыґеры» для неадаптыўных мроеньняў, якія могуць быць зьвязаныя з пэўнымі месцамі. Асноўным меркаваным сымптомам зьяўляюцца надзвычай яркія фантазіі зь «сюжэтнымі асаблівасьцямі», такімі як пэрсанажы, сюжэты й абстаноўка мрояў[6]

Сомер сьцьвярджаў, што неадаптыўнае мроеньне не зьяўляюцца формай псыхозу, паколькі людзі зь неадаптыўнымі мроямі могуць сказаць, што іхныя фантазіі нерэальныя, у той час як людзям з псыхатычнымі захворваньнямі цяжка адрозьніць галюцынацыі альбо трызьненьне ад рэальнасьці[6].

Неадаптыўнае мроеньне ў цяперашні час вывучаецца кансорцыюмам дасьледчыкаў (Міжнародны кансорцыюм па дасьледаваньні неадартыўнага мроеньня, ICMDR, скар. ад анг. The International Consortium for Maladaptive Daydreaming Research) з розных краінаў, уключаючы Злучаныя Штаты, Польшчу, Швайцарыю, Ізраіль, Грэцыю й Італію[7][8][9][10].

Зацікаўленыя дасьледчыкі пастаянна далучаюцца да кансорцыюма, каб спрыяць супрацоўніцтву ў гэтай невялікай галіне дасьледаваньняў. На вэб-сайце ICMDR прадстаўлены ўсе навуковыя дасьледаваньні па НМ ў разьдзеле «публікацыі»[11].

Шкала неадаптыўных мроеньняў (MDS (ад анг. «the Maladaptive Daydreaming Scale») складаецца з 14 пунктаў, якія дазваляюць выявіць людзей з анамальнай схільнасьцю да разважаньняў. Канчатковы дыягназ адносна псыхічнага стану ставіцца толькі тэрапеўтам[12]. Зрэшты, ніякага афіцыйнага мэтаду дыягностыкі неадаптыўных мроеньняў пакуль не распрацавана.

У сродках масавай інфармацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць неадаптыўнае мроеньне афіцыйна не было прызнанае псыхічным захворваньнем, яно прыцягнула ўвагу шматлікіх навінавых агенцтваў і сродкаў масавай інфармацыі, пачынаючы з 2020 году[13][14][15].

  1. ^ Слоўнік пэдагагічных дысцыплін (праект).. — Менск: Інбелкульт, 1930.
  2. ^ Тлумачэньне слова «Летуценьне». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
  3. ^ Tomalski R, Pietkiewicz IJ Journal of Behavioral Addictions. — В. Maladaptive daydreaming as a new form of behavioral addiction. — Vol. 7. — С. 838—843. — DOI:10.1556/2006.7.2018.95
  4. ^ а б Eli Somer (Восень 2002) Maladaptive Daydreaming: A Qualitative Inquiry
  5. ^ DSM-5 (анг.). www.psychiatry.org.
  6. ^ а б Somer Eli, Lehrfeld Jonathan, Bigelsen Jayne, Jopp Daniela S. Consciousness and Cognition  (анг.). — 2016. — В. Development and validation of the Maladaptive Daydreaming Scale (MDS). — Vol. 39. — С. 77—91.
  7. ^ Maladaptive Daydreaming Publications
  8. ^ Bigelsen J., Schupak C. Compulsive fantasy: Proposed evidence of an under-reported syndrome through a systematic study of 90 self-identified non-normative fantasizers // Consciousness and Cognition. — Vol. 20. — С. 1634—1648. — DOI:10.1016/j.concog.2011.08.013
  9. ^ Maladaptive daydreaming: Evidence for an under-researched mental health disorder. — Vol. 42. — P. 254–266. — DOI:10.1016/j.concog.2016.03.017
  10. ^ Maladaptive Daydreaming researchers | ICMDR (анг.)
  11. ^ Publication on Maladptive Daydreaming | ICMDR (анг.)
  12. ^ Steiner, J. I. A comparison of the structured clinical interview for DSM-III-R and clinical diagnoses (англ.) // Journal of Nervous and Mental Disease: journal. — Lippincott Williams & Wilkins. — Vol. 183. — P. 365—369. — PMID 7798084.
  13. ^ When Daydreaming Replaces Real Life  Праверана 6 December 2020 г.
  14. ^ The daydream that never stops (анг.)
  15. ^ People with «Maladaptive Daydreaming» spend an average of four hours a day lost in their imagination (анг.)