Неабмежаваная падводная вайна
Неабмежаваная падводная вайна (па-нямецку: Uneingeschränkter U-Boot-Krieg) — тып вайсковых дзеяньняў на марскім тэатры вайсковых дзеяньняў, пры якім падводныя лодкі топяць цывільныя гандлёвыя судны бэз прытрымліваньня Правілаў вядзеньня марской вайны, замацаваных Гаагскімі канвэнцыямі і Жэнэўскай канвэнцыяй (II).
Узьнікла яе непазьбежныя наступствы вынаходніцтва падводных лодак — ня маючы добрай бранявой абароны, за надводныя караблі, і малы запас хадыплывучасьці, яны не маглі супрацьстаяць апошнім у адкрытым баю, што вяло да неабходнасьці дзейнічаць ў абіход прынятых канвэнцый аб вайне на моры. Акрамя таго, на падводнай лодцы папросту не было дастаткова месца і рэсурсаў для ратаваньня людзей.
У гісторыі маюцца тры асноўныя вайсковыя кампаніі з выкарыстаньнем неабмежаванай падводнай вайны:
- Першая Бітва за Атлянтыку падчас Першай сусьветнай вайны (выкарыстоўвала Нямецкая імпэрыя ў 1915 і 1917—1918 гадох, што сталася падставай да ўступленьня ЗША ў вайну ў 1917 годзе);
- Другая Бітва за Атлянтыку падчас Другой сусьветнай вайны 1939—1945гг (выкарыстоўвалася ўсімі ваюючымі бакамі);
- Вайна на Ціхім акіяне (вялася ЗША супраць Японіі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ronzitti, Natalino (1988). The Law of naval warfare: a collection of agreements and documents with commentaries, Martinus Nijhoff Publishers, ISBN 9024736528, 9789024736522
- Willmott, H. P. (2003). First World War — Dorling Kindersley