Наша хата (выдавецтва)
Выгляд
Заснаваная | 1908 |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Вільня |
Закрытая | 1911 |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі |
«Наша хата» — беларускае кнігавыдавецкае таварыства. Створана 15(28) сьнежня 1908 г. у Вільні. Заснавальнікі: В. Бонч-Асмалоўскі, Б. Даніловіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, У. Цэтэрман.
Мела на мэце выданьне кніг пра Беларусь на беларускай і іншых мовах. У 1909—1911 гг. выпусьціла творы мастацкай літаратуры: ананімную беларускую паэму «Тарас на Парнасе», «Дзед Завала», Ядвігіна Ш., «Дзядзька голад» С. Віткевіча, «Дым» М. Канапніцкай, «Архіп і Лявонка» М. Горкага, падручнік «Другое чытаньне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа, а таксама навукова-папулярныя кнігі.
У 1911 годзе спыніла дзейнасьць у сувязі з эканамічнымі цяжкасьцямі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бярозкіна Н. Гісторыя кнігадрукаваньня Беларусі (XVI — пачатак XX стст.). Мн., 1998. С. 135.