Нацыянальны ўрад (1863—1864)
Нацыянальны ўрад — вярхоўны орган улады, які дзейнічаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай.
Часовы нацыянальны ўрад быў утвораны ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 году ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнага нацыянальнага камітэту, зьяўляўся найвышэйшым органам выканаўчай улады за часамі паўстаньня 1863—1864 гадоў. 22 студзеня Часовы нацыянальны ўрад выдаў Маніфэст пра пачатку паўстаньня, прыняў пастанову аб вызваленьні сялянаў ад прыгону (пры ўмове падтрымкі паўстаньня). Урад прапанаваў Людвіку Мераслаўскаму заняць пасаду дыктатара паўстаньня. Але пасьля дзьвюх няўдалых сутычак з расейскімі войскамі ён падаў у адстаўку. Пасьля пераходу ініцыятывы ў рукі «белых» Часовы нацыянальны ўрад быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад.
Нацыянальны ўрад быў адначасова і найвышэйшым заканадаўчым і выканаўчым органам улады паўстанцаў, была створана свая спэцслужба, якая адказвала, сярод іншага, за збор падаткаў, працу тайнай пошты, цэнзуру прэсы.
Нацыянальны ўрад прыпыніў сваю дзейнасьць 10 красавіка 1864 году ў выніку арышту апошняга дыктатара паўстаньня Рамуальда Траўгута.
Сьпіс кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду (1863—1864)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя, прозьвішча | пасада | Прыняў паўнамоцтвы | Пакінуў пасаду | Працягласьць тэрміну на пасадзе | |
---|---|---|---|---|---|
1 | Стэфан Баброўскі | старшыня Выканаўчага камітэту Часовага нацыянальнага ўраду | 21 студзеня 1863 | 17 лютага 1863 | 27 дзён |
- | Людвік Мераслаўскі | дыктатар паўстаньня | 17 лютага 1863 | 11 сакавіка 1863 | 22 дні |
- | Марыян Лангіевіч | дыктатар паўстаньня | 11 сакавіка 1863 | 18 сакавіка 1863 | 7 дзён |
- | Стэфан Баброўскі, Агатон Гілер, Юзэф Каэтан Яноўскі | чальцы Выканаўчага камітэту дыктатара | 19 сакавіка 1863 | 20 сакавіка 1863 | 1 дзень |
2 | Стэфан Баброўскі | старшыня Часовага нацыянальнага ўраду | 21 сакавіка 1863 | 12 красавіка 1863 | 22 дня |
3 | Агатон Гілер | старшыня Часовага нацыянальнага ўраду, ад 10 траўня 1863 старшыня Нацыянальнага ўраду | 12 красавіка 1863 | 23 траўня 1863 | 41 дзень |
4 | Францішак Дабравольскі | старшыня Нацыянальнага ўраду | 23 траўня 1863 | 9 чэрвеня 1863 | 17 дзён |
5 | Пятро Кабылянскі | старшыня Нацыянальнага ўраду | 9 чэрвеня 1863 | 10 чэрвеня 1863 | 1 дзень |
6 | Караль Маеўскі | старшыня Нацыянальнага ўраду | 14 чэрвеня 1863 | 17 верасьня 1863 | 95 дзён |
7 | Францішак Дабравольскі | старшыня Нацыянальнага ўраду | 17 верасьня 1863 | 17 кастрычніка 1863 | 30 дзён |
8 | Рамуальд Траўгут | дыктатар Нацыянальнага ўраду | 17 кастрычніка 1863 | 10 красавіка 1864 | 176 дзён |
9 | Аляксандр Вашкоўскі | начальнік гораду Варшава | 12 красавіка 1864 | 19 сьнежня 1864 | 251 дзень |
10 | Браніслаў Бжэзінскі | старшыня Нацыянальнага ўраду | 20 красавіка 1864 | кастрычнік 1864 | невядома |