Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт»
Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт» | |
Тып | навукова-дасьледчыцкая ўстанова |
---|---|
Заснаваная | 1961 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Ая-Параскеві, Грэцыя |
Ключавыя фігуры | Nick Kanellopoulos |
Лік супрацоўнікаў | больш за 1000 |
Даччыныя кампаніі | Institute of Informatics & Telecommunications[d] |
Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт», або НЦНД «Дэмакрыт» — найбуйнейшы дасьледчы цэнтар Грэцыі, у якім працуюць больш за 1000 навукоўцаў, інжынэраў, тэхнікаў. Гэта міждысцыплінарны навукова-дасьледчы цэнтар, які спэцыялізуецца на нанатэхналёгіях, энэргетыцы, ахове навакольнага асяродзьдзя, фізыцы элемэнтарных часьціц і ядзернай фізыцы, інфарматыцы і тэлекамунікацыяў[1].
У навуковым цэнтры «Дэмакрыт» знаходзяцца самыя вялікія і самыя сучасныя дасьледчыцкія лябараторыі Грэцыі. У склад цэнтру ўваходзяць пяць інстытутаў: 1) Інстытут інфарматыкі і тэлекамунікацыяў, 2) Інстытут біялягічных навук і прыкладаньняў, 3) Інстытут ядзерных і радыяцыйных дасьледаваньняў, энэргетыкі, тэхналёгіі і бясьпекі, 4) Інстытут нанатэхналёгіяў, 5) Інстытут ядзернай фізыкі і фізыкі элемэнтарных часьціц. Таксама ў цэнтры працуе навуковая бібліятэка[2]. НЦНД «Дэмакрыт» — адзіны цэнтар ядзерных дасьледаваньняў Грэцыі. Цэнтар быў створаны ў 1961 годзе як дзяржаўны дасьледчыцкі цэнтар ядзерных дасьледаваньняў на базе толькі што ўведзенага ў эксплюатацыю дасьледчыцкага ядзернага рэактара. У 1985 годзе цэнтар рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў «Дэмакрыт»[1]. У 2011 годзе Грэцыю ахапіў эканамічны крызіс, што адбілася і на цэнтры «Дэмакрыт». Цэнтру давялося шукаць замежныя інвэстыцыі. Асноўнай задачай цэнтру зьяўляецца ўкараненьне інавацыяў, перадача тэхналёгіяў для нацыянальных ініцыятываў па разьвіцьці і паляпшэньні дасьледаваньняў і тэхналёгіяў у Грэцыі. Штогод 35% усіх навуковых прац у Грэцыі публікуецца супрацоўнікамі цэнтру «Дэмакрыт»[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Будынак інстытуту ядзернай фізыкі і фізыкі элемэнтарных часьціц
-
электрастатычны генэратар Ван дэ Граафа (1960), цяпер не выкарыстоўваецца
-
Паскаральнік іёнаў інстытуту ядзернай фізыкі
-
Дасьледчыца ў Інстытуце біялягічных навук і прыкладаньняў
-
У бібліятэцы цэнтру
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Background & Current Situation (анг.). N.C.S.R. Demokritos. Праверана 3 мая 2017 г.
- ^ Contact Information (анг.). N.C.S.R. Demokritos. Праверана 3 мая 2017 г.
- ^ At a glance (анг.). N.C.S.R. Demokritos. Праверана 3 мая 2017 г.