Нацыянальна-лібэральная партыя (Румынія)
Нацыянальна-лібэральная партыя | |
па-румынску: Partidul Național Liberal | |
Заснавальнік | Ён Брэтыяну[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 24 траўня 1875 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватыўны лібэралізм[d], нацыянал-лібэралізм[d] і праэўрапеізм[d] |
Колькасьць | 426 556 |
Афіцыйны сайт | pnl.ro (рум.) |
Нацыянальна-лібэральная партыя (па-румынску: Partidul Național Liberal) — кансэрватыўная палітычная партыя ў Румыніі. Другая паводле велічыні партыя ў краіне паводле стану на сярэдзіну 2023 году. Лічыцца, што партыя была адноўленая ў сярэдзіне студзеня 1990 году неўзабаве пасьля рэвалюцыі 1989 году і зрынаньня камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Партыя лічыцца пераемніцай буйной палітычнай партыі з такой жа назвай, якая дзеяла ў пэрыяд з 1875 па 1947 гады ў Каралеўстве Румынія. Грунтуючыся на гэтай гістарычнай спадчыне, яна часта прэзэнтуе сябе як першую афіцыйна ўтвораную палітычную партыю ў краіне і як найстарэйшую лібэральную партыю ў Эўропе[1].
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыя афіцыйна прытрымліваецца дактрыны лібэралізму ў формах кансэрватыўнага лібэралізму[2] і лібэральнага кансэрватызму[3], выступаючы за эканамічную і сацыяльную лібэралізацыю. Партыя таксама займае праэўрапейскую пазыцыю. У апошнія гады яна больш засяроджваецца на эканамічным лібэралізме і мае цягу да пераходу ва ўнівэрсальную партыю. Акрамя таго, нацыянальна-лібэральная партыя таксама падтрымлівае кансэрватыўныя ініцыятывы і палітыку, якая скіраваная на маральныя і рэлігійныя аспэкты жыцьця. У адрозьненьне ад сваіх заходніх калегаў, партыя мае большыя нацыяналістычныя і традыцыяналісцкія погляды ў сацыяльных пытаньнях, як то правы ЛГБТ[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Antonescu: La 138 de ani de la înființarea sa destinul PNL este strâns legat de evoluția României și de parcursul european». Agerpres.
- ^ Caroline Close (2019). «The liberal family ideology: Distinct, but diverse». In Emilie van Haute; Caroline Close (eds.). Liberal Parties in Europe. Taylor & Francis. — С. 344. — ISBN 978-1-351-24549-4.
- ^ Nordsieck, Wolfram (2020). «Romania». Parties and Elections in Europe.
- ^ «Războiul cultural Est-Vest: De care parte se află Iohannis și PNL?». Deutsche Welle.