Перайсьці да зьместу

Нацыянальная ліга чэмпіянату Грузіі па футболе 2023 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нацыянальная ліга 2023 году — 35-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Грузіі, які праходзіў з 25 лютага па 2 сьнежня 2023 году. Чэмпіёнам стала батумскае «Дынама», якое тым самым здабыла свой другі тытул у найвышэйшым дывізіёне.

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Нацыянальнай лігі 2 — «Шукура» і «Самтрэдыя». Гэтыя клюбы замянілі «Сіёні» і «Лякаматыў».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Дынама Батумі 36 21 11 4 83 41 +42 74 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
2 Дынама Тбілісі 36 21 8 7 93 49 +44 71 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
3 Тарпэда Кутаісі 36 16 12 8 55 37 +18 60
4 Дыла Горы 36 17 9 10 56 39 +17 60
5 Самгуралі Цхалтуба 36 16 9 11 53 51 +2 57
6 Сабуртала Тбілісі 36 14 9 13 58 49 +9 51 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a]
7 Гагра Тбілісі 36 10 8 18 47 65 −18 38
8 Тэлаві 36 10 7 19 34 62 −28 37 Пераходныя матчы
9 Самтрэдыя 36 9 6 21 50 62 −12 33
10 Шукура Кабулеці 36 4 5 27 38 112 −74 11[b] Паніжэньне ў Лігу 4[c]
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. ^ «Сабуртала» кваліфікавалася ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Грузіі.
  2. ^ З «Шукуры» зьнялі 6 пунктаў за парушэньне фінансавых правілаў лігі.
  3. ^ «Шукура» па заканчэньні сэзону панізілася ў Лігу 4 з-за неадпаведнасьці патрабаваньням ліцэнзаваньня.
Гаспадары↓ \ Госьці→ Гаг Дыл ДыБ ДыТ Саб Смг Смт Тар Тэл Шук Гаг Дыл ДыБ ДыТ Саб Смг Смт Тар Тэл Шук
Гагра Тбілісі 0:0 1:4 3:5 1:2 3:4 0:1 0:0 1:1 2:0 0:0 0:2 1:6 2:1 0:0 4:3 1:2 4:1 1:0
Дыла Горы 1:0 1:1 1:2 1:1 0:3 1:0 5:0 6:1 2:0 1:0 1:3 0:3 3:0 2:0 1:3 0:1 3:1 5:1
Дынама Батумі 3:1 0:2 2:2 3:1 2:0 3:2 1:1 2:0 2:1 3:0 1:1 2:2 2:1 4:1 1:1 2:2 3:0 5:0
Дынама Тбілісі 0:0 1:2 1:2 1:3 2:0 4:0 2:1 6:1 4:4 0:1 3:1 6:2 1:0 5:2 3:0 1:1 4:0 4:2
Сабуртала 3:0 0:0 3:3 2:1 5:1 2:0 0:0 3:0 2:1 5:0 1:2 0:0 0:3 2:2 0:0 1:3 0:1 5:1
Самгуралі 1:0 2:2 1:1 2:1 2:1 2:1 0:0 1:0 4:1 2:2 1:0 3:2 0:2 1:0 0:3 0:0 0:1 5:0
Самтрэдыя 1:2 1:2 1:2 0:2 3:3 0:2 0:2 1:0 0:2 3:1 1:2 1:3 3:2 0:0 2:3 2:3 0:2 4:2
Тарпэда Кутаісі 3:1 0:0 0:0 2:3 0:3 1:3 1:0 2:1 1:2 4:1 1:0 0:3 2:2 5:0 0:0 2:0 2:1 9:0
Тэлаві 0:0 2:2 1:4 2:2 0:3 0:1 0:1 1:0 0:0 0:1 2:1 2:1 2:2 3:0 2:1 1:1 1:2 0:1
Шукура 3:4 2:3 1:3 1:2 2:3 2:1 2:2 0:2 1:2 9:0 1:2 0:6 2:3 1:2 2:2 0:9 0:0 0:2
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Тэлаві» і «Самтрэдыя», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Нацыянальнай лізе, супрацьстаялі «Гарэджы» і «Спаэры», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Нацыянальнай лізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Тэлаві» і «Самтрэдыя», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Каманда 1 Сума Каманда 2 1-ы матч 2-і матч
Самтрэдыя 5:4 Гарэджы Сагарэджа 4:1 1:3
Спаэры Тбілісі 1:5 Тэлаві 1:1 0:4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]