Перайсьці да зьместу

Натальля Нікіфарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Вадзімаўна Нікіфарава
Род дзейнасьці нагляд за выкананьнем права
Дата нараджэньня 1972(1972)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР, Віцебская вобласьць, м. Віцебск
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкае прамысловасьці (1994 год)
Пасада Намесьнік старшыні КДК па Віцебскае вобласьці
Час 1 лютага 2021
Сайт Старонка ў сеціве

Натальля Вадзімаўна Нікіфарава[1] — Намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Яна нарадзілася ў 1972 годзе ў горадзе Віцебску.

Вучылася ў сярэдняе школе. У 1994 годзе скончыла Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкае прамысловасьці. У 1994—2003 гадах рабіла на розных пасадах у інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Чыгуначным раёне г. Віцебска.

З 2003 году робіць у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Займала наступныя пасады:

  • галоўны спэцыяліст управы кантролю бюджэтна-фінансавае і сацыяльнае сфэры (2003—2007),
  • намесьнік начальніка ўправы кантролю органаў выканаўчае ўлады і каардынацыі кантрольнае дзейнасьці (2007—2011),
  • начальнік управы кантролю органаў выканаўчае ўлады і каардынацыі кантрольнае дзейнасьці (2011—2013),
  • начальнік управы каардынацыі кантрольнай дзейнасьці і арганізацыйнае работы (2013—2021).

Зь 1 лютага 2021 г. назначана на пасаду намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.

  • Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкае прамысловасьці (1994 год)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]