Перайсьці да зьместу

Нарманскі шлем

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарманскі шлем

Нарманскі шлем — тып эўрапейскага шлема. Шырока ўжываўся ў Эўропе ў X—XIII ст. Агульнапрынятая назва «нарманскі» зьяўляецца ня цалкам дакладнай, таму што ў Скандынавіі падобных шлемаў ня знойдзена. Аднак на дыване з Баё ўсе воіны выяўленыя менавіта ў іх, адсюль назва. Найстарэйшы захаваны ўзор — шлем князя Чэхіі Вацлава (X ст.).

Канструкцыя мэталічная, паўсфэрычная, сфэраканічная або яйкападобная формы, часта з плоскім наноснікам. У некаторых варыянтах да шлема магла далучацца барміца або хаўбэрк. У Эўропу трапілі з Усходу, магчыма, празь землі Русі. Большасьць нарманских шлемаў скляпаныя зь некалькіх пласьцінаў, але з XII ст. сустракаліся і маналітныя.

  • Кирпичников А. Н., «Древнерусское оружие. Выпуск 3. Доспех, комплекс боевых средств IX—XIII вв.», Издательство «Наука», 1971.
  • В. Бехайм, «Энциклопедия оружия (Руководство по оружиеведению. Оружейное дело в его историческом развитии от начала средних веков до конца XVIII в.)».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарманскі шлемсховішча мультымэдыйных матэрыялаў