Надворны дарадца
Надворны дарадца (рас. надворный советник) — грамадзянскі чын VII (да 1745 году — VIII) кляса ў Табэлі аб рангах. Па статусе быў ніжэй за калескага дарадцы і вышэй за калескага асэсара, тытулаваўся «ваша высокаблагародзьдзе». Па гэтым чыне да 1845 году надавалася спыдчыннае дваранства, затым — толькі асабістае. Правам прысваеньня гэтага чыну з 1803 году карысталіся дырэктары дэпартамэнтаў міністэрстваў і губэрнскае начальства (губэрнатары, намесьнікі, генэрал-губэрнатары).
Назоў чыну паходзіў ад пасады дарадцы г.зв. надворнага суду. Нягледзячы на тое, што надворныя суды былі скасаваныя ўжо ў 1726 годзе, чын працягнуў існаваць аж да 1917 году, а на тэрыторыях, якія не кантраляваліся бальшавікамі — і некалькі даўжэй. Аўтаматычна дадзены чын з вызначанага часу прысвойваўся асобам, якія маюць навуковую ступень доктара або навуковае званьне прафэсара. Дзякуючы гэтай акалічнасьці ўсе значныя дзеячы навукі або мастацтва ў Расейскай імпэрыі, па-за залежнасьцю ад саслоўнага або нацыянальнага паходжаньня, станавіліся расейскімі дваранамі.
Надворны дарадца мог займаць пасаду старшыні надворнага суда, сталаначальніка і інш.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |