М. Агінскі (манэта)
Выгляд
| Беларусь | |
| Намінал | 10 рублёў |
|---|---|
| Маса | 1 г (золата — 0,9 г) |
| Дыямэтар | 12 мм |
| Гурт | гладкі |
| Мэтал | золата |
| Гады біцьця | 22 жніўня 2011 |
| Колькасьць выбітых | да 2000 |
| Мынца | Манэтны двор Польшчы |
| |
| |
Па́мятная манэ́та «М. Агі́нскі» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 22 жніўня 2011 року. Манэты выбітыя з золата, намінал 10 рублёў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Манэты маюць форму кола, зь пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. Бакавая паверхня манэты гладкая.
- Авэрс: у цэнтры — партрэт кампазытара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага; унізе — подпіс-факсыміле па-польску «Michał Kleofas Ogiński»[1].
- Рэвэрс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, па коле геамэтрычны арнамэнт і надпісы: зьверху «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; зьнізу — намінал 10 рублёў і год біцьця; зьлева — проба сплаву; справа — знак Манэтнага двару Польшчы.
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пётар Гараль (Польшча)[1]
Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 «М. Агінскі» («М. Огинский») // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Банкаўскі веснік. — кастрычнік 2012. — № 29/574. — С. 18.

