Перайсьці да зьместу

Міхр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міхр, Мгер, Мхер (па-армянску: Միհր ад пэрсыдзкай Mihr «Мітра») — у старажытнаармянскай міталёгіі бог Сонца, нябеснага сьвятла і справядлівасьці. Сын Арамазда, брат Анаіт і Нанэ.

У армянскім эпасе «Сасна црэр» («Давід Сасунскі») ёсьць два пэрсанажы з такім імем — Мгер (Міхр) Старэйшы і Міхр Малодшы (унук папярэдняга, сын Давіда Сасунскага). Згодна армянскай міталягічнай традыцыі Міхр зьдзяйсьняе шэраг учынкаў, ваюе з ільвом, які забівае мірных жыхароў, ратуе ад паводкі горад Джазіру, скідаючы ў раку скалу, якая дзеліць яе на рукавы і змагаецца зь несправядлівасьцю ў сьвеце. Міхр Малодшы, сустракаючыся са сваім бацькам Давідам, ваюе зь ім, ня ведаючы, што гэта яго бацька, і перамагае яго. Зьняважаны Давід кляне Міхра, выракаючы яго на бязьдзетнасьць і няшчасьце. Міхру, такім чынам, не ўдаецца перамагчы несправядлівасьць, зямля перастае трымаць яго і яго каня, і ён гразьне ў зямлі.

Параіўшыся з магіламі сваіх бацькоў, Міхр чуе іх запавет чакаць наступу справядлівасьці ў скале. Міхр б’е па скале мячом, яна расступаецца, упускаючы Міхра і яго каня. Далей, з рознай пэрыядычнасьцю ў залежнасьці ад вэрсіі (2 разы ў год ці штосуботу) Міхр выходзіць са скалы і правярае, ці наступіў справядлівы мір. Калі гэта здарыцца, то Міхр зможа пакінуць скалу назаўжды.

  • Абегян М. История древнеармянской литературы. — Ереван: Издательство АН Арм ССР, 1975. — 3000 ас.
  • Орбели И.А. Армянский героический эпос. — Ереван: Издательство АН Арм ССР, 1956.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Міхр // Міталягічная энцыкляпэдыя