Міхаіл Урубель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Міхаіл Аляксандравіч Урубель (Михаил Александрович Врубель, 17 сакавіка [ст. ст. 5 сакавіка] 1856, Омск — 13 красавіка [ст. ст. 1 красавіка] 1910[1], Пецябрург) — вядомы расейскі мастак.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Аляксандравіч Урубель нарадзіўся 17 сакавіка [ст. ст. 5 сакавіка] 1856 ў Омску ў сям’і вайскоўца. Маці мастака памерла, калі яму было 3 гады. Мачаха была піяністкай і выхоўвала ў Міхаілу любоў да музыкі. Скончыў адэскую гімназію, потым вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўнівэрсытэту і адначасова наведваў вячэрнія клясы Акадэміі мастацтваў. Валодаў некалькімі замежнымі мовамі. Чытаў Шэксьпіра, Гётэ, Тургенева, Талстога, Лермантава. Часта быў у Эрмітажы, вывучаў жывапіс. Аднак толькі ў 1880 г., пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту паступіў у Акадэмію мастацтваў і цалкам аддаецца мастацтву[2]. Ад 1882 г. займаўся ў натурнай клясе Пятра Чысьцякова. У 1882 г. намаляваў акварэлі «Партрэт дзяўчынкі» і «Партрэт З. А. Штукенберг» (рас. З. А. Штукенберг).

На запрашэньне гісторыка мастацтваў А. В. Прахава (рас. А. В. Прахов) у 1884 г. Урубель пераехаў у Кіеў і займаўся[3] аднаўленьнем фрэсак Кірылаўскай царквы. Ён спэцыяльна вывучаў узоры візантыйскага і старажытнарускага мастацтва, займаўся італьянскім мастацтвам у Вэнэцыі, дзе напісаў чатыры іконы для іканастасу Кірылаўскай царквы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Урубель = Vrubel / Автор вступительной статьи и составитель альбома: С. Г. Капланова. — Leningrad: Aurora, 1977. — (Russian Painters).