Міхась Вераціла
Міхась Вераціла | |
Дата нараджэньня | 11 студзеня 1937 (87 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | гісторыя, маляр, калекцыянэр |
Міхась Вераціла (11 студзеня 1937 в. Навасёлкі, Ваўкавыскі раён) — беларускі калекцыянэр, краязнаўца, мастак, археоляг, паэт.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1955 году працаваў у вытворчым аб’яднаньні „Ваўкавыскцэмэнтнашыфер” (электрыкам, сьлесарам, маляром, мастаком).
Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гарадзеншчыне: зона адпачынку ВА „Ваўкавыскцэментнашыфер”, Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музэй, кактэйль-бар у санаторыі-прафілякторыі „Пралеска”, клясы „беларускі” і „ангельскі” ў Краснасельскай СШ, дзе кіраваў клюбам дзіцячай творчасьці „Умелыя рукі”. Выканаў многія помнікі і мэмарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалягічныя экспанаты для музэяў Менску, Гародні, Гудзевічаў, Ваўкавыску. Як разьбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 года[1]
З 1947 году пачаў зьбіраць прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі (грашовыя знакі, беларускія паштовыя маркі, друкі, кафлю, рэцэпты народнай мэдыцыны і г.д.). Напісаў і апублікаваў шмат папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалёгіі, этнаграфіі. Заснаваў Краснасельскі музэй.
Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: з жонкай Любай адкрыў могільнік культуры шарападобных амфар, фінальны палеаліт на Ваўкавышчыне і паселiшча раньняга жалезнага веку каля пасёлка Краснасельскі. Выратаваў для Беларусі пахаваньне старажытнага шахцёра. Дасьледаваў старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раньнехрысьціянскія могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў вёсцы Калантаі.
Друкуе вершы і апавяданьні. Выдаў зборнік лірыкі „Спакуса” (Ваўкавыск, 1993).
Апошнія гады жыве ў пасёлку Краснасельскі на Ваўкавышчыне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Міхасю Верацілу – 80 гадоў, Радыё Рацыя
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. – Менск, 2009. – Т. 1. – с. 159-160
- Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. – Міенск, 1993. – с.123
- Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч ; Гродзен. дзярж. ун-т імя Я. Купалы. – Гародня, 2000. – с.52
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Краснасельскі краязнаўца, партал "Мы - нацыя!", 10.01.2017