Міхась Барэйша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхась Барэйша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 студзеня 1950(1950-01-04)
Памёр 13 жніўня 1990(1990-08-13) (40 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік, перакладнік

Міхась Уладзіміравіч Барэйша (4 студзеня 1950, в. Страшныя, Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць — 13 жніўня 1990) — беларускі пісьменьнік, перакладчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 4 студзеня 1950 году ў в. Страшныя Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці.

З 1965 па 1969 году вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы. Скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. Працаваў на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Служыў на Балтыйскім флоце, працаваў і жыў у Наваполацку.

Зьяўляўся пазаштатным карэспандэнтам гарадзкой газэты «Химик». З 1980 года — карэспандэнт, з 1983 — намесьнік рэдактара полацкай аб’яднанай газэты «Сцяг камунізму». Кіраваў літаратурным аб’яднаньнем «Наддзвіньне», быў намесьнікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Сябра Саюзу журналістаў СССР (1981). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1989).

Памёр 13 жніўня 1990 году. Пахаваны ў Наваполацку, паводле іншай інфармацыі на могілках каля вёскі Страшныя[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданьні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча», анталёгіі «Апавяданьні пра Вялікую Айчынную». Героі твораў пісьменьніка — людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцьці, нясуць адказнасьць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.

У 1980 годзе за публікацыю апавяданьняў у часопісы «Маладосьць» яму прысуджана прэмія гэтага выданьня. М. Барэйша быў удзельнікам VIII Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве.

Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхась Барэйша // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 51.
  • Барэйша Міхась / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1992. — Т. 1 : Абуховіч-Ватацы. — С. 259—260.