Міхал Ціткоў
Міхал Ціткоў | |
Дата нараджэньня | 1909 |
---|---|
Дата сьмерці | 1979 |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, дызайнэр |
Месца працы |
Міха́л Іва́навіч Цітко́ў (1909—1979) — польскі і беларускі мастак, прамысловы дызайнэр шклозаводу «Нёман».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1909 годзе ў сям’і Івана Ціткова і Францішкі Рокас, унучкі Яна Аўгустына Столе, былога арандатара шклозаводу ў Бярозаўцы.
У 1931—1934 гадох навучаўся ў Дзяржаўнай тэхнічнай школе імя Маршалка Юзэфа Пілсудзкага ў Вільні. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» у аддзеле дызайну. Пасля сыходу прафэсійнага мастака і аўтара першых каталёгаў кампаніі Сільвестра Васілеўскага Ціткоў, які меў выдатныя мастацкія здольнасьці, стаў ягоным пераемнікам. Добра валодаючы тэхнічнымі магчымасьцямі гуты, ён даволі хутка стаў буйным спэцыялістам, дызайнэрам, чые працы выклікаюць захапленьне і цяпер. Нёманскія вырабы былі падобныя на чэскае, францускае і бэльгійскае шкло, але было і шмат выдатных мадэляў, якія ня мелі аналягаў і зьяўляліся мясцовымі распрацоўкамі дызайнэра Ціткова. Да 1939 году ён лічыўся вядучым дызайнэрам шкла ў Польшчы[1].
У 1939 годзе, пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР і нацыяналізацыі шклозаводу, Міхал Ціткоў працягваў працаваць дызайнэрам. Яго апошнім праектам была вялікая ваза, падрыхтаваная да выставы ў Менску ў 1940 годзе. Неўзабаве ён быў арыштаваны і, адсядзеўшы некалькі месяцаў у турме ў Наваградку, з пачаткам нямецка-савецкай вайны ў 1941 годзе быў адпушчаны ў армію генэрала Андэрса, дзе ваяваў да канца Другой сусьветнай вайны. У 1947 годзе празь Вялікабрытанію прыехаў у Польшчу і пасяліўся ў Сьвідніцы, дзе у сярэдзіне 1947 году ўладкаваўся на аўтаэлектратэхнічны завод «Elmot», дзе спачатку прававаў начальнікам зборачнага цэху, а з 1950 па 1960 гады — начальнікам аддзелу вытворчасьці[2]. Ціткоў да пэнсіі працаваў на заводзе і больш ніколі не вяртаўся да дызайну, але ягонай жарсьцю і хобі заставаўся жывапіс[3].