Міраслаў Булешыч
Выгляд
| Міраслаў Булешыч | |
| Miroslav Bulešić | |
Міраслаў Булешыч | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 13 траўня 1920[1] |
| Памёр | 24 жніўня 1947[1] (27 гадоў) |
| Шануецца | Харватыя |
| Бэатыфікаваны | 28 верасьня 2013 папам Францішкам[2] |
| Дзень памяці | 24 жніўня |
| miroslavbulesic.com (харв.) miroslavbulesic.com/… (італ.) miroslavbulesic.com/… (ням.) miroslavbulesic.com/… (фр.) miroslavbulesic.com/… (пол.) miroslavbulesic.com/… (эсп.) | |
Міраслаў Булешыч (па-харвацку: Miroslav Bulešić, 13 траўня 1920 году, Чабрунічы — 24 жніўня 1947 году, Ланішчэ) — харвацкі бласлаўлёны каталіцкага касьцёлу, мучанік.
Быў капланам у Порэцка-пульскай дыяцэзіі Харватыі. Перад прыняцьцем сану вучыўся ў Рыме.
24 жніўня 1947 году быў забіты дзеячамі ўзброеных камуністычных апалчэнцаў, якія ўварваліся ў плябанію. Міраслаў найперш быў пабіты, а пасьля некалькі разоў паранены ў шыю. Ягоны забойца падчас суду быў апраўданы.
28 верасьня 2013 году быў прызнаны блаславёным папам Францішкам[3].