Мікіта Някрасаў
| Мікіта Някрасаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 кастрычніка 2000[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 76 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Белшына | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019 | Спадарожнік | 10 (1) |
| 2020—2021 | Гомель | 44 (8) |
| 2022—2023 | БАТЭ | 15 (1) |
| 2024 | Нафтан | 12 (0) |
| 2024 | Гомель | 5 (0) |
| 2024 | → Гомель-2[d] | 6 (8) |
| 2025 | Лякаматыў Гомель | 31 (10) |
| 2026— | Белшына | |
| Зборныя | ||
| 2021 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Мікі́та Някра́саў (нар. 13 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у веку 15 гадоў паступіў у менскую акадэмію АБФФ, пасьля заканчэньня якой у жніўні 2018 году трапіў у дубль менскага «Тарпэда», дзе хутка стаў асноўным гульцом. У ліпені 2019 году, калі празь фінансавыя праблемы з «Тарпэда» сышла большасьць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], у складзе якога рэгулярна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену.
Да сэзону 2020 году пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 году пакінуў клюб і стаў гульцом «Гомля»[4]. У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выходзіў на замену, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2020 году павярнуцца ў найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[5]. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выходзіць на замену.
У студзені 2022 году пачаў трэнавацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[6]. У студзені 2024 году супрацу з клюбам, склаўшы новую працоўную дамову[7]. Аднак, у сакавіку паводле пагадненьня бакоў скасаваў пагадненьне[8] і неўзабаве ўзмоцніў склад наваполацкага «Нафтану»[9]. У жніўні 2024 году стаў футбалістам «Гомля»[10], але замацавацца ў складзе ня здолеў. У пачатку 2025 годзе трэнаваўся з гомельскім «Лякаматывам»[11], зь якім пачаў сэзон 2025 году. Перад пачаткам сэзону 2026 году стаў гульцом «Белшыны», якая на той момант вярнулася ў Найвышэйшую лігу[12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сакавіку 2017 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць моладзевай зборнай Ісьляндыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikita Nekrasov // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/483464
- 1 2 https://fcbate.by/team/base/71
- ↑ Никита Некрасов перешел в "Спутник" (рас.). Football.by.
- ↑ Нападающий Некрасов стал игроком "Гомеля" (рас.). Football.by.
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Некрасовым (рас.). Football.by.
- ↑ Никита Некрасов стал футболистом БАТЭ (рас.). Football.by.
- ↑ БАТЭ продлил контракт с молодым полузащитником (рас.)
- ↑ Никита Некрасов и Алексей Шалашников расстались с БАТЭ (рас.)
- ↑ Экс-полузащитник БАТЭ подписал контракт с "Нафтаном" (рас.)
- ↑ Никита Некрасов перешел в "Гомель" (рас.)
- ↑ Никита Некрасов тренируется с гомельским «Локомотивом» (рас.). Белорусский футбол. Праверана 2025-04-21 г.
- ↑ Никита Некрасов перешёл в "Белшину" (рас.). Football.by (2026-02-17). Праверана 2026-03-01 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты