Мікра (знак)
Знак мі́кра (µ) выкарыстоўваецца для пазначэньня прыстаўкі мікра-, у Юнікодзе мае нумар U+00B5
.
Знак мікра паходзіць ад маленькае грэцкае літары мю (μ, U+03BC
) і можа супадаць або не супадаць зь ёй па выглядзе, у залежнасьці ад шрыфту. У HTML знак мікра можна запісаць як µ
(у той час як літара мю пазначаецца μ
).
Знак мікра сам па сабе раней пазначаў мікрон (10−6 м), цяпер названы мікрамэтрам. Гэты жа знак як прыстаўка азначае, што адзінка вымярэньня, ідучая за ім, памнажаецца на 10−6.
Калі даступныя толькі лацінскія літары, дык замест значыка мікра пішуць літару u (напрыклад, um, uF). У беларускай мове выкарыстоўваюць скарачэньне мк.
Знак мікра прысутнічае ў Юнікодзе па гістарычных чыньніках; калі ёсьць магчымасьць, дык пераважней выкарыстоўваюць літару «мю»[1].