Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ
Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ — тэктанічная структура другога парадку на поўдні Беларусі ў межах Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці й Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ крышталічнага падмурку ў выглядзе структурнага носу Палескай седлавіны заходзіць далёка ў Прыпяцкі прагін, падзяляючы дзьве структуры другога парадку – Старобінскую й Тураўскую цэнтрыкліналі. У склад выступу ўваходзяць Мікашэвіцкі і Жыткавіцкі горсты і Слуцкі грабэн, які аддзяляе іх адно ад аднаго.
Выступ мае памеры 60×10 кілямэтраў і цягнецца з захаду на ўсход. Падмурак на выступу перакрыты маламагутнай (10–50 м) тоўшчай асадкавых парод мэзазою і кайназою (у цэнтральнай частцы), верхняга пратэразою і дэвону (у краявых частках). Да выступу прымеркаваныя радовішчы рэдкіх мэталаў (Дыябазавае), будаўнічага каменю (Мікашэвічы, Сітніцкае, Жыткавіцкае, Бярэзінскае) і кааліну (Людзяневічы, Дзедаўка, Сітніца, Браніслаў).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Геалогія Беларусі / Пад рэд. А.С. Махнача і інш. — Мн., 2001. — 815 с. (рас.)
- Карысныя выкапні Беларусі / Пад рэд. П.З. Хоміча. — Мн., 2002. — 528 с. (рас.)