Мікалай Эпле
Мікалай Эпле | |
Дата нараджэньня | 1977 |
---|---|
Занятак | перакладнік, філёляг, гісторык |
Мікалай Эпле (па-расейску: Николай Эппле, нар. 1977) — расейскі філёляг, перакладчык, дасьледчык гісторыі савецкіх рэпрэсій і ГУЛАГу.
Скончыў клясычнае аддзяленьне гісторыка-філялягічнага факультэту РДГУ і асьпірантуру Інстытуту філязофіі РАН. Спэцыяліст па гісторыі заходнеэўрапейскай літаратуры, перакладчык Клайва Стэйплза Льюіса і Гільбэрта Кійта Чэстэртана на расейскую мову[1].
Выкладаў гісторыю старажытнагрэцкай філязофіі і заходнеэўрапейскай літаратуры. Спэцыялізуецца на гісторыі ангельскай літаратуры і брытанскай духоўнай традыцыі, дасьледаваньнях гістарычнай памяці ў посттаталітарных грамадзтвах. Аўтар шматлікіх публікацыяў аб расейскім грамадзтве, гістарычнай памяці аб сталінскіх рэпрэсіях і праблемах пераасэнсаваньня таталітарнага мінулага.
Працаваў як аўтар рэдакцыйных артыкулаў у кампаніі «Ведамасці», у ДАУ школа-інтэрнат «Інтэлектуал», Axel Springer, перакладчыкам у расейскім «Newsweek». У 2013 годзе быў моцна зьбіты невядомымі на вуліцы.
Аўтар кнігі «Нязручнае мінулае. Памяць аб дзяржаўных злачынствах у Расеі і іншых краінах» за якую атрымаў расейскую літаратурную прэмію за 2021 год «Асьветнік»[2].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зводны брат расейскай заслужанай актрысы Жаны Эпле.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2021 — «Нязручнае мінулае. Памяць аб дзяржаўных злачынствах у Расеі і іншых краінах»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Николай Эппле на arzamas.academy
- ^ Лауреаты литературных премий — 2021
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Працы Эпле www.colta.ru
- Працы Эпле на Ведамасьцях