Мікалай Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Тышкевіч
Мікалай Тышкевіч. Невядомы мастак, 1798
Мікалай Тышкевіч. Невядомы мастак, 1798
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся
Рэч Паспалітая
Памёр
Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Пахаваны Лагойск
Род Тышкевічы
Бацькі Міхаіл Ян Тышкевіч[d]

Мікалай Тышкевіч (каля 17216 сьнежня 1796, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-лейтэнант літоўскага войска.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Ларскіх. Меў братоў Фэліцыяна, Антонія Казімера, Юзэфа Ігнація. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

Быў канонікам Віленскага катэдральнага касьцёла, сьвятаром у капліцы Сьв. Казімера.

25 верасьня 1793 атрымаў Ордэн Белага Арла[1].

Памёр 6 сьнежня 1796 у Вільні. Пахавалі графа ў Лагойску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mikołaj Tyszkiewicz(пол.). Genealogia dynastycznaПраверана 16 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]