Мікалай Суша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мікала́й Васі́левіч Су́ша (4 лютага 1952, вёска Вайнілава, Чэрвеньскі раён, Менская вобласьць) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі й кіраваньня. Кандыдат эканамічных навук (1997).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1985). З 1973 году на партыйнай рабоце. З 1980 дырэктар заводу «Біяпрадукт», з 1987 намесьнік старшыні Чэрвеньскага райвыканкаму, у 1989-93 прэзыдэнт Саюзу каапэратываў Беларусі. Заснавальнік Менскага інстытуту кіраваньня (з 1994 яго рэктар), заснавальнік і галоўны рэдактар часопісу «Экономика. Управление. Право». Распрацаваў стратэгію кіраваньня інавацыямі ў сыстэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)