Перайсьці да зьместу

Мікалай Раманоўскі (географ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Раманоўскі
Дата нараджэньня 7 сьнежня 1912(1912-12-07)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 студзеня 1997(1997-01-07) (84 гады)
Месца вучобы
Занятак географ, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Сябра ў Беларускае геаграфічнае таварыства
Навуковая ступень доктар эканамічных навук[d] (1971)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманоўскі.

Мікала́й Тара́савіч Рамано́ўскі (7 сьнежня 1912, ур. Мядзьведжына пад Менскам — 7 студзеня 1997) — дэкан геаграфічнага факультэту БДУ (1947—1955, 1962—1983). Беларускі навуковец у галіне эканамічнай геаграфіі.

Нарадзіўся ў прыгарадзе Менску, ва ўрочышчы Мядзьвежына.

У 1934 паступіў у Беларускі інстытут народнай гаспадаркі на факультэт народнагаспадарчага ўліку, які скончыў з адзнакай. Быў рэкамэндаваны ў асьпірантуру Белдзяржунівэрсытэта.

Зь верасьня 1946 пэдагагічная і навуковая дзейнасьць зьвязана з БДУ; ў гэтым жа годзе М. Т. Раманоўскі абараніў падрыхтаваную яшчэ да вайны кандыдацкую дысертацыю.

У 1947 стаў дацэнтам катэдры эканамічнай геаграфіі і дэканам геаграфічнага факультэта, які ўзначальваў амаль 30 гадоў, (у 19471955 і ў 19621983).

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М. Т. Раманоўскі зьяўляецца адным са стваральнікаў беларускай школы эканамічнай геаграфіі. Ім распрацавана мэтодыка эканоміка-геаграфічнага аналізу народнагаспадарчага комплексу рэспублікі. У 1966 г. выдаў манаграфію «Развіццё мануфактурнай прамысловасці ў Беларусі (другая палова XVII — першая палова XIX стст.)». У 1970 г. абараніў доктарскую дысертацыю. У 1972 г. яму было нададзена вучонае званьне прафэсара.

Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле М. Т. Раманоўскага быў падрыхтаваны шэраг падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ, па якіх вучыліся многія пакаленьні студэнтаў-географаў. Ён чытаў лекцыі па эканамічнай геаграфіі замежных краін, геаграфіі сусьветнай гаспадаркі, геаграфіі Беларусі.

Мікалай Тарасавіч Раманоўскі зьяўляўся актыўным чальцом таварыства «Веды», вёў вялікую працу ў Камітэце салідарнасьці народаў Азіі і Афрыкі. З 1980 па 1995 г. узначальваў спецыялізаваны Савет па геаграфічных навуках пры Белдзяржунівэрсытэце, уваходзіў у склад спецсаветаў па эканамічных навуках АН Рэспублікі Беларусь ды інш.

Шматгадовая праца і ваенныя заслугі прафэсара М. Т. Раманоўскага былі адзначаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, мэдалямі і граматамі. У 1973 г. яму было нададзена званьне «Заслужаны работнік вышэйшай школы».

  • Росквіт Савецкай Беларусі. — Мінск: Дзярж. выд-ва БССР, 1950.
  • Геаграфія Беларускай ССР. — Мінск, 1952 (у суаўтарстве з Дзяменцьевым В. А.).
  • Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка / І. Краўчанка, М. Раманоўскі, Т. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя палітычнай літаратуры, 1958. — 294, [1] с., [1] л. іл.
  • Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии: Вторая половина XVIII — первая половина XIX века. — Мн., 1966. — 425, [2] с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]