Мікалай Гажкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Гажкоўскі
2-і біскуп віленскі
1408 — 1414
ПапярэднікЯкуб Пліхта
НаступнікПётр з Кустыня
(па-польску: Piotr Krakowczyk)

Дзейнасьцьксёндз
НарадзіўсяXIV стагодзьдзе
Памёр1414

Herb Gierałt.PNG

Мікалай Ґажкоўскі, Мікалай з Ґожкава гербу Ґералт (? — 1414) — польскі й ліцьвінскі рэлігійны й навуковы дзеяч.

Паходзіў з Гожкава каля Вялікае Казімежы (Сьвентакшыскае ваяводзтва). Навучаўся ў Празе, дзе ў 1370 стаў бакаляўрам факультэту вольных мастацтваў, пасьля магістрам. У 1374—1382 навучаўся на юрыдычным факультэце, стаў бакаляўрам права. Паміж 1385 і 1387 атрымаў дактарат кананічнага права.

Афіцыял кракаўскага біскупа ад 1396, кусташ сандамерскі, канонік кракаўскі, дэкан Касьцёлу сьв. Флярыяна ў Кракаве. Ад 1402 да 1403 году трэці ў гісторыі рэктар Ягелонскага ўнівэрсытэту. Ад студзеня 1408 году біскуп віленскі (трэці на гэтай пасадзе), пры ім у віленскай дыяцэзіі быў заснаваны шэраг новых парафіяў і парафіяльных школаў.

8 чэрвеня 2008 падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 250-годзьдзю касьцёла сьв. Маргарыты ў Гажкове, у прысутнасьці кіраўніцтва Ягелонскаа ўнівэрсытэту была ўсталяваная памятная шыльда, прысьвечаная Мікалаю з Гажкова.