Міжнародны эканамічна-гуманітарны ўнівэрсытэт імя Дэм’янчука
Міжнародны эканамічна-гуманітарны ўнівэрсытэт імя Дэм’янчука | |
Міжнародний економіко-гуманітарного університет імені академіка Степана Дем’янчука | |
Заснаваны | 1992 |
---|---|
Тып | прыватны |
Рэктар | Анатоль Дэм’янчук |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Роўна |
Краіна | Украіна |
Вэб-сайт | regi.rovno.ua |
Міжнародны эканамічна-гуманітарны ўнівэрсытэт імя Дэм’янчука, МЭГУ (укр. Міжнародний економіко-гуманітарного університет імені академіка Степана Дем’янчука, МЕГУ) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова, разьмешчаная ў Роўне.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1992 року як першая прыватная навучальная ўстанова ў Заходняй Украіне — філія Міжнароднай пэдагагічнай акадэміі.
У 1994 перайменаваны ў Роўненскі эканамічна-гуманітарны інстытут (РЭГІ). У 2001 перайменаваны ў «Міжнародны ўнівэрсытэт „РЭГІ“ імя акадэміка Сьцяпана Дзем’янчука». У 2004 атрымаў цяперашнюю назву — Міжнародны эканамічна-гуманітарны ўнівэрсытэт імя Дэм’янчука і ўключаны ў Дзяржаўны рэестар вну Ўкраіны.
Навучальны працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У МЭГУ дзейнічае восем факультэтаў і два інстытуты:
- Эканамічны факультэт
- Факультэт эўрапейскай адукацыі
- Факультэт здароўя, фізычнай культуры і спорту
- Гісторыка-філялягічны факультэт
- Факультэт кібэрнэтыкі
- Факультэт журналістыкі
- Юрыдычны факультэт
- Прыродна-геаграфічны факультэт
- Інстытут пэдагагічнай адукацыі
- Інстытут давнушнай падрыхтоўкі і пасьлядыплёмнай адукацыі
Ва ўнівэрсытэце працуюць 44 прафэсары, дактары навук, акадэмікі галіновых і міжнародных акадэміяў, 138 кандыдатаў навук і дацэнтаў.