Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны
Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны (па-ўкраінску: Міжнародний легіон територіальної оборони України) — добраахвотніцкае вайсковае падразьдзяленьне, створанае ўрадам Украіны па просьбе прэзыдэнта Уладзімера Зяленскага 27 лютага 2022 году, для адбіцьця ўварваньня Расеі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Ўладзімера Зяленскага падразьдзяленьне было створана для далучэньня да абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, аб фармараваньні якога было абвешчана ў заяве міністра замежных спраў Украіны Дзьмітрыя Кулебы 27 лютага 2022 году каля 11:00 (UTC+3). Кулеба таксама зьмясьціў пост аб стварэньні легіёну ў сацыяльнай сетцы «Twitter», дзе запрасіў асобных людзей падаваць заяўкі, заяўляючы, што «разам мы перамаглі Гітлера, пераможам і Пуціна»[2].
Жадаючым служыць у падразьдзяленьні трэба зьвяртацца ў пасольства Ўкраіны ў сваёй краіне[3]. Намаганьні па стварэньню Міжнароднага легіёну тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны нагадваюць намаганьні Кіеву падчас і пасьля баёў на Данбасе ў 2014 годзе па наборы замежных добраахвотніцкіх батальёнаў.
3 сакавіка 2022 году афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі Ігар Канашэнкаў папярэдзіў, што калі якія-небудзь замежныя вайскоўцы будуць затрыманыя на тэрыторыі Ўкраіны, зь імі ня будуць абыходзіцца гуманна, і яны ня будуць лічыцца ваеннапалоннымі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Americans, Canadians answer Ukraine call for foreign fighters (анг.) Reuters Праверана 2022-03-05 г.
- ^ Anglesey, Anders (2022-02-27) Ukraine Creates Foreign Legion as Volunteers From Abroad Join the Fight (анг.) Newsweek Праверана 2022-03-05 г.
- ^ Anglesey, Anders (2022-02-27) The International Legion for the Territorial Defense of Ukraine was created (анг.) VisitUkraine.Today Праверана 2022-03-05 г.
- ^ Lemon, Jason (2022-03-03) Russia Vows Prosecution of Foreign Fighters After 16K Join Ukraine (анг.) Newsweek Праверана 2022-03-05 г.