Лясныя могілкі (Талін)
Лясны́я мо́гілкі (па-эстонску: Metsakalmistu) — могілкі ў Таліне (Эстонія), дзе пахаваныя пісьменьнікі, мастакі, скульптары, архітэктары і палітычныя дзеячы краіны. Знаходзяцца ў Клоастрымэтса (Kloostrimetsa tee 36). Агульная плошча 48,3 га.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясныя могілкі былі заснаваныя па рашэньні мескіх уладаў у 1933 року. Цырымонія адкрыцьця адбылася ў 1939.
Мэтсакальмісту — могілкі натуральнага віду, і патрабаваньні да іхняга аздабленьня забараняюць усталяваньне мэмарыялаў і магільных агароджаў.
У 1936 на могілках была збудаваная капліца па праекце архітэктара Гербэрта Ёхансана(et). Пазьней яна была падпаленая, а ў 1996 адноўленая з дапамогай уладаў места.
У 2006 на могілках зьявіўся калюмбарый.
Пахаваныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым пахаваным на Лясных могілках у 1933 року стаў пісьменьнік і драматург Эдуард Вільдэ.
Іншыя асобы:
- Імбі Валгемяэ — акторка
- Райманд Валгрэ — кампазытар
- Паўль Керэс — шахматыст
- Лідзія Койдула — паэтка
- Яганэс Коткас — спартовец
- Вэла Орумэтс — сьпявак
- Георг Отс — сьпявак
- Канстантын Пятс — першы прэзыдэнт Эстоніі (1938—1940)
- Антон Тамсаарэ — пісьменьнік
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясныя могілкі (Талін) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Плян могілак (эст.)
- Пашуковік па могілках (рас.)
Каардынаты: 59°28′23″ пн. ш. 24°52′17″ у. д. / 59.47306° пн. ш. 24.87139° у. д.