Перайсьці да зьместу

Мэтрапалітэн Мэхіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэтрапалітэн Мэхіка
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Мэхіка, Мэксыка
Пачатак працы 4 верасьня 1969
Лініі 12 лініяў
Даўжыня: 226 км
Колькасьць станцыяў 195
Пасажырапаток на дзень 7,6 млн. (2012)
Пасажырапаток на год 1623 млн (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў мэтрапалітэну Мэхіка

Мэтрапалітэн Мэхіка (па-гішпанску: Sistema de Transporte Colectivo Metro / STC Metro) — сетка мэтрапалітэну ў Мэхіка, другі мэтрапалітэн Паўночнай Амэрыкі па перавозе пасажыраў штогод (каля 1,8 мільярду пасажыраў). Адкрыты 4 верасьня 1969 году.

Сёньня складаецца з 12 лініяў агульнай даўжынёй у 226 кілямэтраў і 195 станцыяў, зь якіх 115 знаходзяцца пад зямлёй, 54 — наземныя ды 26 — надземныя. У Мэхіка выкарыстоўваюцца цягнікі з гумавымі шынамі, якія дапамагаюць значна паменшыць гучнасьць цягнікоў і вібрацыю ад іх, што ва ўмовах тэктанічнай актыўнасьці каля Мэхіка вельмі мэтазгодна. З-за апошняга ў мэтро Мэхіка выкарыстоўваюцца асаблівыя будаўнічыя прыёмы, якія дапамагаюць добра супрацьстаяць землятрусам. Напрыклад, падчас землятрусу ў 1985, калі некалькі будынкаў былі зруйнаваны, сетка мэтро амаль не была пашкоджана.

Кошт праезду ў мэтро — 5 мэксыканскіх даляраў (38 амэрыканскіх цэнтаў).