Мэскалін
Мэскалін — псыхадэлік, энтэген, алькалёід з групы фэнілэтыламінаў. Сыстэматычнае назва — 2 - (3,4,5-трымэтаксыфэніл)-этыламін. У невялікіх колькасьцях утрымліваецца ў кактусах роду Lophophora (Lophophora williamsii) і Trichocereus (Trichocereus pachanoi, Trichocereus peruviana), сынтэзуецца штучным шляхам з галёвай кісьлі, таксама можа быць сынтэзаваны з ваніліну. У большасьці краінаў вытворчасьць і распаўсюджваньне мэскаліну забароненая законам (у тым ліку ў Беларусі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра галюцынагенныя ўласьцівасьці некаторых кактусаў здаўна ведалі індзейцы розных плямёнаў і ўжывалі гэтыя расьліны падчас рэлігійных цэрымоній.
Упершыню мэскалін быў атрыманы з кактуса пэёт 23 лістапада 1897 нямецкім хімікам Артурам Гэфтэрам. Пазьней, у 1919 годзе, Эрнст Спаз упершыню сынтэзаваў мэскалін хімічным шляхам.
Акрамя пеёту, мэскалін зьмяшчаецца таксама ў кактусах Сан-Пэдра, якія больш папулярныя, чым пэёт, бо вырастаюць хутчэй за апошняі.
У 1927 годзе ў Нямеччыне была апублікаваная першая навуковая праца, прысьвечаная эфэктам мэскаліна «Der Meskalinrausch».
У траўні 1953 году Олдас Гаксьлі ўпершыню спрабуе мескалін ў дазаваньні 400 мг і ў 1954 годзе публікуе эсэ «Дзьверы ўспрыманьня», якое апісвае яго экспэрымэнт.
У лябараторных умовах мэскалін быў сынтэзаваны амэрыканскім хімікам расейскага паходжаньня Аляксандрам Шульгіным. Апісаньне сынтэзу, уплыў рэчыва на чалавека і рэкамэндуемыя дазоўкі ён апублікаваў у сваёй кнізе PiHKAL.
Дазаваньні і працягласьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Сярэдняя дазоўка для пераральнага ўжываньня мэскалін-гідрахларыду складае 300 мг. Эфэкты пачынаюць праяўляцца праз 45—60 хвілін пасьля ўжываньня. Пік актыўнасьці доўжыцца каля 4 гадзін, пасьля чаго ідзе спад працягласьцю 4 гадзіны. Сульфат мэскаліна крыху менш актыўны пры той жа дозе.
Эфэкты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Псыхатропныя эфэкты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галюцынацыі з адкрытымі вачыма
- Галюцынацыі з заплюшчанымі вачыма
- Зьмяненьне разумовага працэсу
- Эўфарыя
- Містычнае перажываньне
- Іррацыянальнасьць разумовага працэсу
- Паскарэньне разумовага працэсу
- Запавольненьне дзеяньняў
Пабочныя эфэкты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галавакружэньне
- Дыспэптычныя разлады (ваніты)
- Тахікардыя
- Пашырэньне зрэнкаў
- Пачуцьцё сьпякоты або холаду
- Галаўны боль
- Пачуцьцё трывогі
- Сухасьць сьлізістых абалонак
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Данілаў М., Лібэрман Ю., Пяцігорск А., Сегал Д., Усьпенскі Б. Папярэдняе паведамленьне аб вопыце семіятычны дасьледаваньні маўленчага патоку пад дзеяньнем мескална // Працы па знакавых сыстэмах, 2, 1965.