Мэліса Варгас
Мэліса Варгас | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзілася | 16 кастрычніка 1999 (25 гадоў) | |
Рост | 194 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | бакавая нападніца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фэнэрбахчэ[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2015—2016 | Просьцеёў[d] | |
2017—2018 | Валера Цюрых[d] | |
2018—2023 | Фэнэрбахчэ[d] | |
2021—2023 | Цяньцзінь Бахай Банк[d] | |
2023— | Фэнэрбахчэ[d] | |
Зборныя | ||
2013—2018 | Cuba women's national volleyball team[d] | |
2021— | Turkey women's national volleyball team[d] |
Мэлі́са Тэрэ́са Ва́ргас Абрэ́ў (па-гішпанску: Melissa Teresa Vargas Abreu; 16 кастрычніка 1999 году) — кубінска-турэцкая валейбалістка, бакавая нападніца клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачала займацца валейболам у веку 8 гадоў у школьнай сэкцыі[1]. У 2012 годзе далучылася да мясцовага клюбу «Сьенфуэгас», а таксама была залічаная ў склад моладзевай зборнай Кубы. У 2015 годзе Варгас склала прафэсійны кантракт з чэскім клюбам «Просьцеёў», які быў ўзгоднены з Кубінскай фэдэрацыяй валейболу. У 2016 годзе, атрымаўшы траўму пляча падчас гульні за чэскі клюб, Варгас вярнуўся на радзіму дзеля лекаваньня[1]. Выявіўшы, што на Кубе бракуе неабходных сродкаў, яна бяз згоды мясцовай фэдэрацыя зьвярнулася па лячэньне ў іншае месцы, пасьля чаго Кубінская фэдэрацыя наклала на яе чатырохгадовую забарону праз «абразьлівае і недысцыплінаванае стаўленьне да сваёй краіны»[2]. У 2018 прыядналася да турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ», атрымаўшы на наступны год грамадзянства гэтай краіны. Пасьля некалькі разоў абараняла колеры кітайскага клюбу «Цяньцзінь Бахай Банк», але вярталася ў стамбулькі клюб.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Demirci, Gül (4.09.2023). «Who is Melissa Vargas? Who is » Expat Guide Turkey». Expat Guide Turkey.
- ^ Agencies, Daily Sabah with (4.09.2023). «Melissa Vargas’ road from Cuba to Turkish volleyball royalty». Daily Sabah.