Мурза (страва)
Выгляд
Мурза, Музя, Ягодніца, Лабанда — варэньне бяз цукру з чарніц.
Чарніцы насыпаюць у гаршчок, падтушваюць, памешваючы, у печы або духоўцы, потым дадаюць мукі, каб варэньне было гусьцейшым. Можна сухія чарніцы пасыпаць мукой, а потым тушыць. Чарніцы тушыліся (смажыліся) для таго, каб іх можна было есьці з хлебам, блінамі, аладкамі. Страва вельмі даўняя: «Зьвеку яна, гэтая мурза».
Беларуская і ўкраінская мурза ўтвораная ад мурзацца, мурзаты, што ў сваю чаргу зь летувіскага murzoti — намазваць, мазаць.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Галіна Вештарт, праект «Наша ежа».