Мура (Швэцыя)
| Мура | |
| Населены пункт | |
Царква Муры. На пярэднім пляне: статуя Сьвятога Міхала з драконам. | |
| Краіна | Швэцыя |
|---|---|
| Лэн | Далярна |
| Геаграфія | |
| Плошча | 12,36 км² |
| Вышыня НУМ | 155 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 61°00′17″ пн. ш. 14°32′21″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 12 602 чал. (2015) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0250 |
| Сайт | mora.se |
| Мура на мапе Швэцыі Мура | |
Му́ра (['muːra], па-швэдзку: Mora) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, у лэне Далярна, у аднайменным ляндскапе. Цэнтар аднайменнай камуны. Вядомы як месца арганізацыі і фінішу лыжнага маратону Васалёпэт і як радзіма швэдзкага мастака Андэрса Цорна. Насельніцтва 12 602 чалавекі (на 31 сьнежня 2015).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва гораду паходзіць ад старажытнашвэдзкага mor — «шчыльны лес на балоцістай зямлі».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Упершыню Мура згадваецца ў 1325 г., але магчыма, паселішча існавала ўжо ў XIII стагодзьдзі. У 1520 швэдзкі шляхціц Густаў Ваза ўцякаў праз Далярну ад перасьледу датчанаў. У Муры, ля мясцовай царквы ён заклікаў месьцічаў да паўстаньня супраць дацкага панаваньня, але яны яго спачатку не паслухаліся, і іх будучы кароль пабёг далей, у бок Нарвэгіі. Падумаўшы над словамі Вазы, месьцічы ўсё ж вырашылі падтрымаць яго ідэю і паслалі двух лыжнікаў дагнаць яго: гэта адбылося ў мястэчку Сэлен. Ваза вярнуўся ў Муру і ўзначаліў антыдацкае паўстаньне, якое скончылася атрыманьнем Швэцыяй незалежнасьці і каранацыяй Густава Вазы на швэдзкі сталец.
XVII стагодзьдзе стала цёмнай старонкай гісторыі гораду, бо прайшло пад знакам шматлікіх вядзьмарскіх працэсаў, што ўнесьлі жыцьцё дзясяткам чалавек. У наступным стагодзьдзі, у выніку шэрагу неўраджайных гадоў, многія жыхары Муры шукалі заработку ў Стакгольме, але потым усё ж вярталіся ў родныя мясьціны. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Муры пачалі вырабляць насьценныя гадзіньнікі, а з 1860-х гг. — швейныя машынкі. У канцы XIX стагодзьдзя чыгунка злучыла Муру зь іншымі часткамі Швэцыі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музэй Андэрса Цорна і хата, дзе ён нарадзіўся.
- Дом лыжнага маратону Васалёпэт і фінішны пункт гэтага забегу.
- Статуя Густава Вазы працы Андэрса Цорна (на месцы фінішу Васалёпэту).
- Царква Муры
- Томтэлянд, або Краіна Томтэна — тэматычны парк, прысьвечаны гэтаму швэдзкаму мітычнаму пэрсанажу, якому прыкладна адпавядае беларускі Зюзя.
- Вытворчасьць далярнскіх конікаў у Нюснэсе (у навакольлі Муры).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Андэрс Цорн — швэдзкі мастак
- Нільс Карлсан (вядомы таксама як Мура-Нісэ, т. б. Нільс з Муры) — швэдзкі лыжнік, шматразовы пераможца маратону Васалёпэт
- Юакім Канс — удзельнік гэві-мэтал гурту Hammerfall
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мура (Швэцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў