Перайсьці да зьместу

Музэй ABBA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй ABBA
Abbamuseet
Уваход у Музэй ABBA і Swedish Music Hall of Fame
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне СтакгольмШвэцыя
Адрас Djurgårdsvägen 68
Створаны 7 траўня 2013
Адкрыты 7 траўня 2013
Геаграфічныя каардынаты 59°19′30″ пн. ш. 18°5′47″ у. д. / 59.325° пн. ш. 18.09639° у. д. / 59.325; 18.09639Каардынаты: 59°19′30″ пн. ш. 18°5′47″ у. д. / 59.325° пн. ш. 18.09639° у. д. / 59.325; 18.09639
Музэй ABBA на мапе Швэцыі
Музэй ABBA
Музэй ABBA
Музэй ABBA
Афіцыйны сайт

Музэй ABBA (па-швэдзку: Abbamuseet, па-ангельску: ABBA the Museum) — прыватная пастаянная выстава, прысьвечаная сусьветнавядомаму швэдзкаму поп-гурту ABBA. Разьмешчаны на высьпе Юргордэн у цэнтры Стакгольму.

Нягледзячы на назву, фармальна не зьяўляецца музэям, паколькі не зьмяшчае калекцыяў, не праводзіць дасьледваньні і зьяўляецца камэрцыйнай установай. Таксама не зьяўляецца сябрам Аб’яднаньня дзяржаўных музэяў Швэцыі[1].

Праект музэю ABBA зьявіўся ў 2006 годзе і быў распачаты Эвай Вігенгайм і Ўльфам Вэстманам. Але яны пакінулі праект, і выстава спачатку была паказана за мяжой (у студзені 2010 году ў Лёндане, потым у Мэльбурне і Сыднэі, а таксама ў Вугоршчыне й Чэхіі). Толькі 7 траўня 2013 году выстава адкрылася ў Стакгольме. За першыя 16 месяцаў існаваньня яе наведалі паўмільёну чалавек[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]