Музэй Янкі Купалы (Пячышчы)
Музэй Янкі Купалы | |
Янка Купала музее | |
Тып | мэмарыяльны |
---|---|
Філія | Нацыянальнага музэю Татарстану |
Месцазнаходжаньне | Пячышчы, Расея |
Адрас | 422592 Рэспубліка Татарстан, Верхняўслонскі раён, тэрыторыя Пячышчанскага хлебакамбінату |
Велічыня калекцыі | ~700 адзінак |
Плошча экспазыцыі | 200 м² |
Створаны | 28 траўня 1975 г. |
Загадчыца | Рыма Абызава |
Транспартны прыпынак | рачны транспарт Казань — Пячышчы |
Геаграфічныя каардынаты | 55°46′36.3″ пн. ш. 48°57′19.6″ у. д. / 55.77675° пн. ш. 48.955444° у. д.Каардынаты: 55°46′36.3″ пн. ш. 48°57′19.6″ у. д. / 55.77675° пн. ш. 48.955444° у. д. |
Музэй Янкі Купалы | |
kupala.tatmuseum.ru |
Музэ́й Я́нкі Купа́лы (па-татарску: Янка Купала музее, па-расейску: Музей Янки Купалы) — дзяржаўная ўстанова культуры ў вёсцы Пячышчах Верхняўслонскага раёну Татарстану (Расея), заснаваная ў 1975 року. Адзіны музэй у Расеі, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці беларускага паэта Янкі Купалы[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Янка Купала зь сям’ёй жыў у Пячышчах у эвакуацыі з 13 лістапада 1941 па 18 чэрвеня 1942 року, пасьля чаго быў раптоўна выкліканы ў Маскву, дзе загінуў. Да канца нямецка-савецкай вайны ў кватэры заставалася ягоная жонка Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч.
28 траўня 1975 року ў адным з памяшканьняў хлебакамбінату створаны мэмарыяльны пакой[2], які ў 2003 року стаў музэем-філіяй Нацыянальнага музэю Татарстану[3].
У дзейнасьці музэю Купалы бярэ ўдзел арганізацыя беларускай дыяспары ў Казані „Спадчына“[1][4].
Экспазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча экспазыцыі — 200 м²[5]. Аб’ём фондаў — ~700 адзінак захоўваньня.
Адноўлены інтэр’ер працоўнага кабінэту Янкі Купалы. У 4-х экспазыцыйных залях, акрамя жыцьця і творчасьці беларускага паэта, прадстаўленая гісторыя вёскі Пячышчы ад заснаваньня ў 1600 року. Асобная экспазыцыя прадстаўляе гісторыю Гандлёвага дому „Іван Аканішнікаў і сыны“, на тэрыторыі якога цяпер разьмяшчаецца Пячышчынскі камбінат хлебапрадуктаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Пілецкі, Алесь (2 лістапада 2019) Первый раз в России. Казань — город Купалы и красных МАЗов (рас.) Расея. Радыё „Свабода“. Праверана 15 траўня 2021 г.
- ^ Музей Янки Купалы в селе Печищи (рас.) Музей Янки Купалы в селе Печищи. Национальный музей Республики Татарстан. Праверана 15 траўня 2021 г.
- ^ Попко, Юлия (11 лістапада 2019) Мы побывали в единственном в России музее Янки Купалы (рас.). Советская Белоруссія. Праверана 15 траўня 2021 г.
- ^ Беницевич, Наталья (12 чэрвеня 2013) „Лукашенко сильно удивился“. Около Казани 38 лет работает музей Янки Купалы (рас.) Общество. TUT.BY. Праверана 15 траўня 2021 г.
- ^ Ладутько, Кирилл (4 жніўня 2017) «В Печищах, под Казанью, сохранились следы Янки Купалы…» (рас.) Созвучие. „Зьвязда“. Праверана 15 траўня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)
- Музэй Янкі Купалы (рас.) на бачыне Верхняўслонскага муніцыпальнага раёну
- Фотагалерэя экспазыцыі музэю (рас.)
- Музэй Янкі Купалы (Пячышчы) у Facebook