Перайсьці да зьместу

Музэй Паўночных краінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй Паўночных краінаў
Nordiska museet
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне СтакгольмШвэцыя
Наведнікаў
Створаны 1873
Заснавальнік Артур Хазеліус[d]
Дырэктар Санэ Гоўбю-Нільсэн
Геаграфічныя каардынаты 59°19′45″ пн. ш. 18°5′37″ у. д. / 59.32917° пн. ш. 18.09361° у. д. / 59.32917; 18.09361Каардынаты: 59°19′45″ пн. ш. 18°5′37″ у. д. / 59.32917° пн. ш. 18.09361° у. д. / 59.32917; 18.09361
Музэй Паўночных краінаў на мапе Швэцыі
Музэй Паўночных краінаў
Музэй Паўночных краінаў
Музэй Паўночных краінаў
Афіцыйны сайт

Музэй Паўночных краінаў, таксама Нардычны музэй, або Скандынаўскі музэй (па-швэдзку: Nordiska museet) — культурна-гістарычны музэй у сталіцы Швэцыі Стакгольме, разьмешчаны на высьпе Юргордэн. У фондах музэю налічваецца каля 1,5 мільёны экспанатаў.

Заснавальнік музэю Артур Гасэліюс ажыцьцявіў у 1872 годзе экспэдыцыю, зь якой прывёз розныя экспанаты. У Стакгольме ён зладзіў выставу пад назвай «Скандынаўская этнаграфічная калекцыя». У 1880 годзе Гасэліюс заснаваў фундацыю «Нардычны музэй».

Будынак, у якім цяпер разьмешчаны музэй, быў пабудаваны ў 1889-1907 гадох архітэктарам Ісакам Густавам Клясанам, якога натхнілі рэнэсансныя замкі Фрэдэрыксборг у Даніі й Грыпсгольм у Швэцыі.

Музэй налічвае каля 1,5 мільёны экспанатаў, толькі частка зь якіх выстаўлена для паказу. Выставы музэю прысьвечаны скандынаўскім традыцыям, модзе, народнаму мастацтву. У музэі можна пабачыць мэбляваны пакой. У калекцыю музэю ўваходзяць таксама два рэдкія арганы.

Архіў музэю налічвае 4 000 палічных мэтраў, з 1890 году дзейнічае навуковая бібліятэка. Асобную частку ў калекцыях музэю займае калекцыя аб’ектаў саамскай культуры, у якой налічваецца каля 8440 адзінак.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй Паўночных краінаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://www.sverigesmuseer.se/wp/wp-content/uploads/2016/01/Besöken-2015_rikspress_bilaga_uppd160114.pdf