Скансэн
| Скансэн | |
| Skansen | |
Галоўны ўваход у Скансэн | |
| Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
|---|---|
| Наведнікаў |
|
| Створаны | 11 кастрычніка 1891 |
| Адкрыты | 11 лістапада 1891 |
| Заснавальнік | Артур Хазеліус[d] |
| Дырэктар | Ён Братмюр |
| Геаграфічныя каардынаты | 59°19′27″ пн. ш. 18°06′07″ у. д.HGЯO |
| Скансэн на мапе Швэцыі Скансэн | |
| Афіцыйны сайт | |
Ска́нсэн (па-швэдзку: Skansen) — этнаграфічны музэй на вольным паветры ў сталіцы Швэцыі Стакгольме, разьмешчаны на высьпе Юргордэн. Заснаваны 11 кастрычніка 1891 году Артурам Гасэліюсам. Паводле стану на 2014 год у музэі налічвалася каля 140 будынкаў з усёй Скандынавіі, найстарэйшы зь якіх — Ваствэйтлёфтэт — датуецца XIV стагодзьдзем. Колькасьць наведвальнікаў у 2015 годзе склала 1 377 120 чалавек[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паходзіць ад шанцу (па-швэдзку: Skans), які кароль Карл XIV Юган узьвёў як месца для гульняў для свайго сына Оскара.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будучы заснавальнік Скансэну Артур Гасэліюс быў вельмі занепакоены тым, што народная культура можа быць страчана. У 1872 годзе ён ажыцьцявіў экспэдыцыю, зь якой прывёз розныя экспанаты, а таксама літаратуру й сабраныя народныя легенды. У Стакгольме ён зладзіў выставу, прысьвечаную вынікам сваёй экспэдыцыі і падараваў экспанаты дзяржаве, а ў 1880 годзе заснаваў Музэй Паўночных краінаў.
Наступным крокам Гасэліюса стала зьбіраньне ў адным месцы старых будынкаў з мэтай іх захаваньня — гэта й стала Скансэнам, які аднак да 1963 году быў часткай Музэю Паўночных краінаў. Музэй адкрыўся 11 кастрычніка 1891 году, стаўшы першым у сьвеце Этнаграфічным музэем на вольным паветры. Тады ў ім ужо знаходзіліся наступныя будынкі: хата з Муры, хата з Урсы (абедзьве з Далярны), дзьве хаты з Блекінге і саамскі шалаш[2].
Цяпер музэй мае наступныя аддзелы: прыродна-гістарычны, заалягічны, Цівалі, Аддзел сялянскіх будынкаў і Гарадзкі квартал XIX-га стагодзьдзя. Штогод на Раство ладзіцца кірмаш, а таксама шырока сьвяткуюцца буйныя нацыянальныя фэсты.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Будынак Губгюлян, у якім знаходзіцца Музэй тытуню
- Будынак Ліла Скуган
- У будынку Паштамту
- Сядзіба Скугагольм
- Калядны кірмаш у Скансэне
- Скансэнскі фунікулёр
- Бронзавы бюст заснавальніка музэю — Артура Газэліюса, працы Югана Аксэля Вэтэрлюнда
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Landets museer lockar fler besökare (швэд.)
- ↑ Trädgårdar på Skansen, Fataburen 1987
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Скансэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў