Мсьціслаў Камінскі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Мсьціслаў Адамавіч Камінскі (28 красавіка 1839, фальварак Радзецк Вількамірскага павету Віленскай губэрні — 12 лістапада 1868) — беларускі этнограф, фальклярыст і публіцыст.
У 1860—1862 вучыўся ў Варшаўскай мэдыка-хірургічнай акадэміі. Супрацоўнічаў у газэце «Вілейскі весьнік», часопісах «Iлюстраваны штотыднёвік», «Калосьсе», «Варшаўская бібліятэка». Дасьледаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, летувіскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Менскай губэрні» падаў цікавыя зьвесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзеньне і фальклёр беларусаў.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.