Мост Манбіжу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мост Манбіжу і Музэй Бадэ. Каля 1904 году
Мост Манбіжу і Музэй Бадэ ў 2007 годзе, зьлева — новы паўночны пралёт мосту

Мост Манбіжу (па-нямецку: Monbijoubrücke) — мост праз раку Шпрэе ў цэнтры Бэрліну, помнік архітэктуры.

Мост быў пабудаваны ў 18981904 гадах адначасова з музэем Бадэ, які ўзводзіўся на Музэйным востраве Бэрліну. Архітэктар Эрнст фон Інэ распрацаваў праект падвойнага моста, які злучаў пляцоўку перад музэем на самым «носе» Музэйнага вострава з двума берагамі Шпрэе. Мост Манбіжу павінен быў замяніць драўляны мост Ёхбруке 1776 году пабудовы.

Паўднёвая частка мосту Манбіжу перакінута празь левы рукаў Шпрэе, які носіць назву Купфэрграбэн, і ўпіраецца ў вуліцу Цум Купфэрграбэн (ням. Zum Kupfergraben), паўночная частка моста перасякае асноўны рукаў Шпрэе й пераходзіць у вуліцу Манбіжуштрасэ (ням. Monbijoustraße). Абодва рукавы Шпрэе зьліваюцца ў адзін непасрэдна пад мостам Манбіжу.

У канцы Другой сусьветнай вайны паўночная частка моста была падарвана нямецкімі войскамі, і некалькі дзесяцігодзьдзяў яе замяняў часовы мост. У 2007 годзе гэты сэгмэнт моста быў адбудаваны наноў у якасьці пешаходнага мосту, і гістарычнае аблічча моста было адноўлена. Для патрэбаў суднаходзтва пры рэканструкцыі адмовіліся ад узьвядзеньня сярэдняй апоры, якая існавала ў арыгінальным праекце.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]