Перайсьці да зьместу

Морф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Морф — гэта канкрэтнае моўнае ўвасабленьне абстрактнай, абагульненай моўнай адзінкі — марфэмы.

Марфэма ўяўляе сабой абагуленую назву структурных частак слова. Марфэма — сукупнасьць морфаў, якія рэпрезэнтуюцца ў розных словаформах аднаго і таго ж слова ці аднакаранёвых словаў. Канкрэтным прадстаўніком (рэпрэзэнтантам) марфэмы зьяўляецца морф. Морф — адна з фармальных разнавіднасьцяў (відазьмяненьняў) марфэмы, якая выступае ў розных словах і словаформах.

Адрозьненьне паміж марфэмай і морфам заключаецца ў тым, што марфэма — паняцьце агульнае (родавае), а морф — паняцьце прыватнае (відавое). Марфэма вычляняецца парадыгматычна, шляхам падбору аднакаранёвых словаў, а морф — сінтагматычна (лінейны ланцужок). Кожная марфэма рэалізуецца ў маўленьні толькі праз канкрэтны морф.

У адну марфэму аб’ядноўваюцца морфы, якія:

  • маюць тоесную сэмантыку.
  • маюць частковае фармальнае падабенства.
  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.