Менскае гета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jauhienij (гутаркі | унёсак) у 22:36, 23 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Менскае гета — жыдоўскае гета, якое зьявілася хутка пасьля таго, як немцы ўвайшлі ў СССР. Яно было адным з найвялікшых гета ва Ўсходняй Эўропе і найвялікшым на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР. У ім знаходзілася каля 100 000 жыдоў, большасьць якіх загінула ў Галакосьце.

Гісторыя

Савецкі перапіс 1926 году налічваў 53 700 жыдоў, што жылі ў Менску. Гэта складала прыблізна 41% насельніцтва. Гета было створана ў хуткім часе пасьля ўваходу немцаў у СССР і захопу Менску. На пяты дзень акупацыі немцы забілі 2000 людзей з жыдоўскай інтэлегенцыі. З гэтага моманту забойствы жыдоў набылі рэгулярны характар. Каля 20 000 жыдоў былі забітыя ў першыя месяцы нямецкай акупацыі, галоўным чынам гэта зьдзяйсьнялася групамі Айнзацгрупэ. Усяго насельніцтва гета складала каля 80 000 чалавек, зь якіх 50 000 жылі ў горадзе да вайны, і астатнія 30 000 (ці болей) чалавек былі бежанцамі і жыдамі, якіх немцы прымусілі перасяліцца ў гета.

У лістападзе 1941 году ў Менску было створана другое гета, у якое перасялялі жыдоў з Захаду. Большасьць тых жыдоў паходзіла зь Нямеччыны і Пратэктарату Багеміі і Маравіі. У ім знаходзілася каля 35 000 чалавек. Паміж двумя гетамі амаль што не было кантакту. Накшалт іншых гета, жыдоў прымушалі працаваць на фабрыках альбо іншых установах, што падпарадкоўваліся немцам. Жыхары гета былі прымушаны жыць у вельмі цяжкіх умовах, зь недахопам ежы і мэдыкамэнтаў. У сакавіку 1942 было забіта каля 5000 жыдоў. На гэтым месцы цяпер знаходзіцца мэмарыял Яма. Згодна зь нямецкімі афіцыйнымі дакумэнтамі, у жніўні гета налічвала менш за 9000 жыдоў. Гета ліквідавалі 21 кастрычніка 1943. У дадатак, шмат менскіх жыдоў загінулі ў лягеры сьмерці Сабібор. Некалькі тысячаў былі забітыя ў Малым Трасьцянцы. Калі Чырвоная Армія вярнула горад 3 ліпеня 1944, у ім засталіся ўсяго некалькі жыдоў.

Супраціў

У Менскім гета вёўся супраціў, арганізатары якога супрацоўнічалі з Савецкімі партызанамі. Каля 10 000 жыдоў ўцяклі з гета і далучыліся да партызанаў, што дзейнічалі ў лясах непадалёк.

Вонкавыя спасылкі