Маёліка
Маёліка (ад італ. Maiolica — Маёрка) — разнавіднасьць керамікі, якая вырабляецца з абпаленай гліны з выкарыстаньнем размаляванай глязуры. У тэхніцы маёлікі вырабляюцца як дэкаратыўныя пано, ліштва, кафлі і г. д., так і посуд і нават манумэнтальныя скульптурныя выявы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вытворчасьць керамічных вырабаў з абпаленай каляровай гліны з буйнапорыстым чарапком, пакрытых глязурай, існавала ўжо некалькі тысячагодзьдзяў таму ў Эгіпце, Бабілёне і іншых краінах Старажытнага Ўсходу. У Сярэднявеччы гэтая тэхніка трапіла з краінаў Сярэдняй, Цэнтральнай і Пярэдняй Азіі на Ібэрыйскі паўвостраў (глядзіце мудэхар, азулежу).
У Італію маёліка трапіла з маўрытанскай Гішпаніі праз востраў Маёрку, ад назвы якога і ўтварыўся тэрмін «маёліка». Тэхніка атрымала распаўсюджваньне ў Італіі ў XIV ст. і дасягнула росквіту ў XVII ст. Асабліва ўславіліся сваімі вырабамі майстэрні Фаэнцы, Флярэнцыі, Кафаджола, Сіены, Урбіна, Кальтаджыронэ, Кастэльдурантэ і Дэруты. У гэты ж пэрыяд маёліка атрымлівае разьвіцьцё ў Нямеччыне, Францыі і іншых эўрапейскіх краінах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rackham В., Italian maiolica, L., 1952