Мая Бесядзь
Мая Бесядзь | |
па-беларуску: Мая Бесядзь | |
Аўтар: | Аркадзь Куляшоў |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1940 |
«Мая Бесядзь» — верш Аркадзя Куляшова, напісаны ў 1940 годзе. Праграмны твор паэтычнай нізкі «Юнацкага свету», дзе галоўным героем зьяўляецца сам паэт, які выступае ў ролі абагульненага, тыпізаванага вобразу.
Верш увайшоў у кнігу выбраных вершаў Аркадзя Куляшова «Мая Бесядзь», выдадзеную ў 1973 годзе[1].
Тэматыка і зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верш складаецца зь дзьвюх частак, першая зь якіх напісаная падобна да прытчавага зачыну, у якім распавядаецца легенда пра нараджэньне рэк. Стваральнікамі іх былі птушкі, якія вялікімі намаганьнямі капалі рэчышчы. Адна толькі ка́ня цешылася адпачынкам ды кпіла з працавітых птушак, за што яны паслалі ёй вечны праклён:
|
||
А. Куляшоў узмацняе карціну пакутаў кані, прысуджвае яе да сьмяротна-нямога скону, калі ў летнюю гарачыню пакутніца літасьціва чакае дажджавое кроплі з выпадковай хмаркі.
Прытчава-легендарны зачын зьяўляецца ў вершы фонам, на якім раскрываецца галоўная ідэя твора: сьцьвярджэньне паэтам таго, што толькі напружаная праца можа прынесьці плён для чалавека і грамадзтва. У другой частцы верша дамінуе вобраз лірычнага героя, які кантрастуе з вобразам кані. Рэчышча ўласнай ракі, якое капае герой, пэрсаніфікуецца ў зборны вобраз паэзіі. Мастаку твора таксама даводзіцца працаваць «пад кпіны аматараў лёгкае славы», пад якімі А. Куляшоў меў на ўвазе вульгарызаваных крытыкаў.
Лірычны герой упарты ў сваім перакананьні, ён аптыміст і працаўнік:
|
||
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сенькавец У. А. Аркадзь Куляшоў // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016. — 304 с.: іл. ISBN 978-985-559-664-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спасылка на твор Мая Бесядзь на Беларускай Палічцы (сайт).